Віктар Дайліда
беларускі паэт, пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Браніслававіч Дайліда (28 верасьня 1930, в. Славінск, Слуцкі раён, Менская вобласьць — 2006) — беларускі паэт і пісьменьнік. Бацька крытыка Лады Алейнік.
Remove ads
Біграфія
Нарадзіўся 28 верасьня 1930 году ў в. Славінск Слуцкага раёну Менскай вобласьці ў сялянскай сям’і. У 1952 годзе скончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут.
Настаўнічаў у Пастарынскай сямігадовай школе. У 1957 годзе скончыў завочна факультэт беларускай мовы і літаратуры Менскага пэдагагічнага інстытуту імя Максіма Горкага. Быў намесьнікам дырэктара Ішкалдскай (1957—1959), дырэктарам Войкавіцкай (1959—1962) васьмігадовых школаў Баранавіцкага раёну, старшым рэдактарам на Берасьцейскай студыі тэлебачаньня (1962). У 1962—1973 гадох — дырэктар Чапліцкай сярэдняй школы Слуцкага раёну. У 1973—1982 гадох працаваў намесьнікам дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюзу пісьменьнікаў БССР. Сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР з 1969 году[2].
Некаторы час знаходзіўся на творчай працы, а ў 1988—1989 гадах — старшыня каапэратыву «Белая Русь».
Памёр у 2006 годзе.
Remove ads
Творчасьць
У друку выступае з 1953 году. Аўтар зборнікаў аповесьцяў і апавяданьняў «Вясна, хлопцы, вясна» (1966), Была вайна (1969), «Буслы над вёскай» (1979), кнігі для дзяцей «Сустрэча з маленствам» (1980).
Узнагароды
- Выдатнік народнай асьветы БССР (1968).
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads