Віктар Жаўняровіч
беларускі мастак і сьпявак. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Жаўняровіч (27 жніўня 1913, Чыта — 27 лютага 2005, Францыя) — беларускі мастак і сьпявак.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Чыце ў сям’і чыгуначнага служачага, выхадца з Друі. Бацька быў прызваны на Першую сусьветную вайну, адкуль не вярнуўся[1]. У 1922 годзе з маці вярнуўся ў Беларусь. Вучыўся ў гімназіі імя Л. Сапегі ў Друі, пазьней у Кансэрваторыі імя М. Карловіча ў Вільні па клясе опэрнага вакалу.
Адначасова займаўся маляваньнем, удзельнічаў у выставах Таварыства незалежных мастакоў. Быў знаёмы з Фэрдынандам Рушчыцам, Язэпам Драздовічам, Пётрам Сергіевічам.
Другая сусьветная вайна перапыніла навучаньне. У 1945 годзе апынуўся ў Францыі, працаваў на складзе паліва звычайным рабочым. Паступіў у Парыскую кансэрваторыю, дзе вучыўся пад кіраўніцтвам прафэсара Бэрнаці, аднак немагчымасьць атрымаць стыпэндыю змусіла адмовіцца ад навучаньня. Сьпяваў і маляваў прыватна. З часам стаў удзельнікам найважнейшых мастацкіх выставаў, што ладзіліся ў Парыжы, атрымоўваў узнагароды. Меў пэрсанальную выставу, ладжаную БІНіМам у Нью-Ёрку. Тэмы твораў у яго былі ў асноўным беларускія.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads