Пётра Сергіевіч

беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Пётра Сергіевіч
Remove ads

Пё́тра Сергіе́віч (10 ліпеня 1900, вёска Стаўрова, цяпер у Браслаўскім раёне — 1 лістапада 1984, Вільня) — беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Thumb
Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 году. Гарадзенскі гісторыка-археалягічны музэй
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Стаўрова на Браслаўшчыне ў беднай сялянскай сям’і 10 ліпеня 1900 году. Пачатковую адукацыю атрымаў у вольнай школе малюнку і жывапісу ў Вільні. У 1919 годзе паступіў у Акадэмію прыгожых мастацтваў Віленскага ўнівэрсытэту імя Стэфана Баторыя.

У 1924—1925 гадах у Кракаўскай акадэміі мастацтваў. У 1928 годзе вярнуўся ў Вільню, зьяўляўся прыхільнікам і актыўным дзеячом беларускага адраджэньня ў 30-я гады.

У 1932 годзе рэдагаваў часопіс Нёман, прыняў ўдзел у калектыўнай выставе Віленскага незалежнага таварыства мастакоў-плястыкаў, якая адбывалася ў Вільні й Варшаве. Тры гады пазьней прадстаўленая ўласная выстава мастака ў Вільні (26 сьнежня 1935 — 8 студзеня 1936). У 1938 г. падарожнічае па Італіі. У час вайны жыве, на зьмену, у Вільні і ў Стаўрове (Шляхотчыне).

У 1943 г. адбылася яго другая пэрсанальная выстава ў Вільні. У 1944—1945 гг. працаваў захавальнікам фондаў у Беларускім музэі ў Вільні, пасьля вайны — старшым выкладчыкам на катэдры малюнку і жывапісу ў Віленскім інстытуце прыгожых мастацтваў.

У 1960 годзе атрымаў званьне заслужанага дзеяча мастацтва Летувіскай ССР за заслугі ў разьвіцьці выяўленчага мастацтва. Юбілейныя выставы ў Вільні ладзіліся ў 1960, 1970, 1980 гадох. У 1962 годзе — індывідуальная выстава ў Менску, у Палацы мастацтваў. У 1968 г. браў удзел у выставе ў варшаўскай «Захэнце». У 1978 годзе працы Сергіевіча былі выстаўленыя ў Менску. Пабачылі сьвет некалькі каталёгаў выставаў.

Памёр у лістападзе 1984 году ў Вільні і пахаваны на віленскіх вайсковых могілках.

Remove ads

Творчасьць

Творчасьці ўласьцівыя вобразнасьць, эмацыйнасьць, цікавасьць да самабытнасьці беларускай народнай культуры.

Спадчына мастака — больш за 600 палотнаў. Найбольшая частка карцінаў беларускага мастака знаходзіцца зараз у Летувіскім музэі мастацтва. Адзінаццаць працаў Пётры Сергіевіча захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі ў Менску, у гістарычна-краязнаўчым музэі ў Браславе, некалькі працаў знаходзіцца ў культурных установах, між іншым, у карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка[2], у музэі Янкі Купалы ці гісторыка-археалягічным музэі ў Гародні. Астатнія — у прыватных зборах Летувы, Беларусі й Польшчы[3]. Тры палотны (партрэты Янкі Багдановіча, Адольфа Клімовіча й від на помнік Тры Крыжы) й 9 эксізаў зьмяшчае сучасны Віленскі Беларускі Музэй.[4]

Партрэты «Беларуская настаўніца», «Партрэт жонкі», «Нарачанскі рыбак», Міхася Забэйды-Суміцкага, Максіма Танка і іншыя. Тэматычныя карціны «Скарына ў рабочым кабінэце», «Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года», «Арышт Паўлюка Багрыма», «Усяслаў Полацкі» і іншыя. Жыцьцю сялянаў Заходняй Беларусі прысьвечаныя палотны «Жыцьцё», «Вясельле ў Беларусі», «Беларусы».

У 1920—1930-я гады Сергіевіч стварыў манумэнтальныя паліхромныя размалёўкі ў касьцёлах Горадні, Смургоняў, Солаў, Поразава, Жодзішкаў, Салечнікаў. Сьценапіс у Солах стаў самым вялікім цыклам мастака, манумэнтальнымі размалёўкамі быў упрыгожаны ўвесь касьцёл — столь і сьцены[5]. У Смургонях сьценапіс не захаваўся. У Гародні, Жодзішках і Солах размалёўкі былі перапісаны ў час чарговых рамонтаў храмаў[6].

Працаваў таксама ў станкавай і кніжнай графіцы. Рэдагаваў і афармляў часопісы «Калосьсе», «Нёман», у якіх друкаваліся яго артыкулы па праблемах мастацтва і беларускай культуры, малюнкі.

Remove ads

Памяць

Thumb
  • У 1994 годзе «Белпошта» выпусьціла паштовую марку[7].
  • У Вільні на доме, дзе жыў Сергіевіч, была ўсталяваная памятная дошка па-летувіску і па-беларуску[8].

Выcтавы

Пётра Сергіевіч прыймаў удзел у выставах Саюзу Незалежных Артыстаў-Мастакоў («Związek Niezależnych Artystów-Malarzy») у Вільні ў 1933 і 1934 гадах, Варшаве ў 1933 годзе ў «Zachęcie» (таксама выстаўка Z. N. A. М.).

  • Вільня: 26 сьнежня 1935 — 8 студзеня 1936, першая асабістая выстава ў памяшканьні школы Таварыства Артыстаў Плястыкаў на вуліцы Адама Міцкевіча ў доме № 7 выстаўлялася 50 абразоў і 40 рысаваных партрэтаў[9][10][11].
  • Вільня: 26 красавіка — 9 мая 1943 году ў сядзібе Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні па адрасе вуліца Гедыміна, 4 праходзіла выстава Пятра Сергіевіча. Было прадстаўлена каля 80 карцін і малюнкаў, выкананых алеем. Сярод твораў, якія прыцягнулі ўвагу рэцэнзентаў, быў зімовы пэйзаж «Зіма ў лесе».
  • Вільня: 1960 год юбілейная выстава, на якой прадстаўлена 211 работ, у тым ліку 21 кампазыцыя, 62 партрэты, 56 пейзажаў, 6 нацюрмортаў, 65 малюнкаў[12].
  • Менск: травень 1962 году ў Дзяржаўным мастацкім музэі пэрсанальная выстаўка твораў. На выстаўцы экспануюцца вялікія мастацкія палотны, пэйзажныя творы, партрэты, натурморты: «Першадрукар Францішак Скарына», «Кастусь Каліноўскі й Валеры Ўрублеўскі аглядаюць паўстанцаў», «Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 г.», «Дэманстрацыя беспрацоўных», «Партызаны ля кузьні», «Набат», «А хто там ідзе?», «Сабраныя камяні», «Веснавая казка», «Вецер на Нарачы», партрэт паэта Максіма Танка, беларускага пейзажыста Мікалая Дучыца[13].
  • Варшава: чэрвень—травень 1968 году, Аўдыторыя Варшаўскага тэхнічнага ўнівэрсытэту — 58-я выстава нацыянальнай мастацкай групы «Zachęta»(pl), на якой было прадстаўлена 7 карцін алеем, у тым ліку «Канстанцін Каліноўскі», і 7 малюнкаў сярод больш чым 100 мастакоў, якія прадэманстравалі каля 450 экспанатаў[14].
  • Вільня: 1970 год юбілейная выстава[15].
  • Менск: 1978 год з 24-га сакавіка ў Палацы Мастацтва[16][17].
  • Вільня: 1980 год юбілейная выстава[18].
  • Беласток: люты-сакавік 2003 году ў Музэі скульптур Альфонса Карні(pl) ў Беластоку. Паказаны ў асноўным пэйзаж і партрэт, агулам — за сорак карцін. Сярод твораў: «Аўта-партрэт», «Зімовы пэйзаж», «Без гаспадара», «Партрэт маці», «Пэйзаж Вільні»[19].
  • Гданьск: сакавік — красавік 2003 году ў Гістарычным музэі места Гданьска(pl) (Двор Артуса).
  • Менск: 17 верасня — 15 кастрычніка 2015 году ў Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы — выстава твораў Пётры Сергіевіча «Сын роднага краю» з фондаў Мастацкага музэя Летувы(lt) і Дзяржаўнага літаратурнага музэя Янкі Купалы[20][21][22][23].
Remove ads

Бібліяграфія

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads