Віктар Жыбуль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Вячаслававіч Жы́буль (нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 году, Менск) — беларускі паэт і літаратуразнавец. Кандыдат філялягічных навук (2003).
Remove ads
Біяграфія
Прадзед Віктара Жыбуля нарадзіўся ў вёсцы Заямнае Стаўпецкага раёну. Віктар Жыбуль нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 году ў Менску. Скончыў філялягічны факультэт БДУ. Быў удзельнікам гурту «Засралі казарму». 4 красавіка 2001 году падчас сустрэчы студэнтаў філялягічнага факультэту БДУ з расейскім паэтам Дзьмітрыем Прыгавым пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Верай Бурлак. У чэрвені 2001 году запрасіў яе ў свой гурт у якасьці вакалісткі і інструмэнталісткі (гітара, клявішы). Працаваў у часопісе творчай моладзі «Першацвет» (1995—2002), цяпер — у часопісах «Роднае слова» і «ARCHE Пачатак». У 2003 годзе абараніў дысэртацыю на тэму «Ідэйна-мастацкія пошукі ў беларускай паэзіі 20-х-пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя» пад кіраўніцтвам прафэсара Сіньковай Людмілы Дзьмітрыеўны. З паловай удзельнікаў творчага руху Бум-Бам-Літ быў знаёмы яшчэ з 1994—1995 г. Пачаў браць удзел у многіх літаратурна-музычных праектах, мастацкіх акцыях, перфомансах гэтага руху зь вясны 1996 г. па запрашэньні Зьмітра Вішнёва і Міхася Башуры. У 1997 годзе апублікаваў паэму ў паліндромах «Рогі гор», якая атрымала высокую ацэнку Рыгора Барадуліна. Цікавіцца праблемай рэпрэсій ў БССР.
Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на ангельскую, баўгарскую, латыскую, летувіскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую і чэскую мовы.
Remove ads
Асабістае жыцьцё
Жонка — паэтка, кандыдат філялягічных навук (2005) Вера Бурлак, аўтар кнігі «За здаровы лад жыцця» (2003) пад псэўданімам Джэці, манаграфіі «Детская поэзия Серебряного века: модернизм» (2004). Мае сына Кастуся (нарадзіўся ў 2005 годзе).
Бібліяграфія
Кнігі
- Калі ў хаце дыверсант (1996), друкапіс
- Рогі гор (1997)
- Прыкры крык (2001)
- Дыяфрагма (2003)
- Стапеліі (2012)[1]
- Дзяцел i дупло (2016)
Калектыўныя зборнікі
- Тазік беларускі (1998, творы сяброў руху Бум-Бам-Літ)
- Ён зваў сябе шатляндцам… (2005), прадмова да кнігі Дзяніса Хвастоўскага «Лугназад»
Перыёдыка
- Валер Прычынец. «Кожнаму паэту не павінна быць роўных». Гутарка з Віктарам Жыбулем. // Дзеяслоў : часопіс. — 2012, травень—чэрвень. — № 3 (58). — С. 285—292.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads