Роднае слова

беларускі часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Ро́днае сло́ва» — навукова-мэтадычны ілюстраваны часопіс Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Тэматыка, Пэрыядычнасьць ...

Часопіс уключаны Найвышэйшай атэстацыйнай камісіяй Беларусі ў Пералік навуковых выданьняў Рэспублікі Беларусь для апублікаваньня вынікаў дысэртацыйных дасьледаваньняў па філялягічных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралёгіі, пэдагагічных навуках (тэорыя і мэтодыка навучаньня беларускай мове і літаратуры)[1].

Remove ads

Тэматыка

Часопіс асьвятляе пытаньні, зьвязаныя з мовазнаўчай, літаратуразнаўчай і культуралягічнай адукацыі ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах[2]. Асьвятляе пытаньні літаратурнай, мовазнаўчай і культуралягічнай адукацыі ў сярэдняй школе і ВНУ. Зьмяшчае матэрыялы па гісторыі нацыянальнай культуры, пра сучасны літаратурны працэс, лінгвістычныя праблемы, міжмоўныя сувязі, адметнасьць беларускай мовы.

Асноўныя разьдзелы: «Школа і нацыянальнае Адраджэньне», «Філялёгія», «Мэтодыка і вопыт», «Калі закончыўся ўрок», «Міжпрадметныя сувязі», «Культура Беларусі», «На ростанях».На сваіх старонках адлюстроўвае шляхі разьвіцьця нацыянальнай школы, пэдагагічнага майстэрства, дасягненьні філялягічнай навукі.

Remove ads

Гісторыя

Часопіс быў заснаваны ў 1987 г. як штомесячнае навуковае і мэтадычнае выданьне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пачаў выходзіць у студзені 1988 г. у Менску на беларускай мове штомесячна, як «Беларуская мова і літаратура ў школе». У 1992 г. быў перарэгістраваны пад новай назовай — «Роднае слова».

За 25 гадоў дзейнасьці было выдадзена больш за 3 млн экзэмпляраў. У сярэдзіне 1990‑х гг. часопіс меў найбольшы тыраж — каля 10 тысячаў экзэмпляраў[1].

Remove ads

Узнагароды

  • 2008 г. — Дыплём ляўрэята IV Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» ў намінацыі «Лепшы навуковы, навукова-папулярны часопіс»;
  • 2008 г. — Дыплём удзельніка ХІІ Міжнароднай спэцыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі»;
  • 2008 г. — Дыплём Саюза пісьменьнікаў Беларусі;
  • 2010 г. — Дыплём удзельніка ХІV Міжнароднай спэцыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі»;
  • 2010 г. — Дыплём ляўрэята VI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі»;
  • 2012 г. — Дыплём ляўрэята VIІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі»;
  • 2013 г. — Грамата Інстытуту журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэта;
  • 2013 г. — Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
  • 2013 г. — Дыплём Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у ХV Рэспубліканскай выставе навукова-мэтадычнай літаратуры, пэдагагічнага вопыту і творчасьці навучэнскай моладзі «Я — грамадзянін Беларусі»;
  • Дыплём Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у ХVІ Рэспубліканскай выставе навукова-мэтадычнай літаратуры, пэдагагічнага досьведу і творчасьці навучэнскай моладзі (2015);
  • Падзяка філялягічнага факультэту БДУ (2016);
  • Падзяка выдавецтва «Адукацыя і выхаваньне», часопісу «Беларуская мова і літаратура» (2016);
  • Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2018);
  • Падзяка Нацыянальнага мастацкага музэю Рэспублікі Беларусі (2022);
  • Падзяка Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы (2022);
  • Падзяка Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музэю Якуба Коласа (2022);
  • Падзяка філялягічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2023);
  • Грамата Нацыянальнага інстытуту адукацыі (2023);
  • Грамата ГА «Саюз пісьменьнікаў Беларусі» (2023)[1].

Галоўныя рэдактары

  • Міхась Шавыркін (1988—2006)
  • Ларыса Сагановіч (2006—2007)
  • Уладзімер Куліковіч (2007—2009)
  • Зоя Падліпская (2009—2019)
  • Натальля Шапран (з 2019)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads