Віктар Каваленка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Анто́навіч Кавале́нка[1] (21 ліпеня 1929, в. Сакаўшчына, Валожынскі раён — 17 жніўня 2001) — беларускі крытык, літаратуразнавец, празаік. Акадэмік НАН Беларусі (1994).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Навучаўся ў Лідзкай пэдвучэльні, якое закончыў у 1948 годзе. Потым скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1953). Доктар філялягічных навук (1978).
3 1958 годзе працаваў у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, у 1982—1997[1] гг. — дырэктар.
Творчасьць
Аўтар кніг крытыкі і літаратуразнаўства «Пошукі і здзяйсненьні» (1963), «Давер» (1967), «Прага духоўнасьці» (1975), «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1977), «Жывое аблічча дзён» (1979), «Покліч жыцьця» (1987) і інш., раману «Падвышанае неба» (1975).
Аўтар больш за 200 навуковых прац, зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў, у тым ліку 11 манаграфій. Яго працы, прысьвечаныя творчасьці З. Бядулі, Я. Коласа, І. Шамякіна, літаратурнаму працэсу XIX ст. — пачатку XX ст. адрозьніваюцца канцэптуальнасьцю, навізной пастаноўкі праблем, актуальнасьцю, шматграннасьцю навуковых рашэньняў, глыбінёй і гістарызмам дасьледаваньняў. Дасьледаваў працэс паскоранасьці ў разьвіцьці беларускай літаратуры, роля ў ёй нацыянальна-самабытных вытокаў і ўплывы суседніх літаратур[2].
Асноўныя працы
- Шляхі разьвіцьця беларускай савецкай прозы. Мн.: Навука і тэхніка, 1972
- Вытокі. Уплывы. Паскоранасьць. Мн.: Навука і тэхніка, 1975.
- Праблемы сучаснай беларускай крытыкі. Мн.: Навука і тэхніка, 1977.
- Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры. Мн.: Навука і тэхніка, 1981.
- Общность судеб и сердец. Мн.: Наука и техника, 1985.
- Покліч жыцьця: Літ. крытыка. Мн.: Мастацкая літаратура, 1987.
- Веліч праўды: Выбранае. Мн.: Мастацкая літаратура, 1989.
Remove ads
Узнагароды
Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980). Заслужаны дзяяч навукі БССР (1981).
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads