Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа

літаратурная прэмія БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Літарату́рная прэ́мія імя́ Яку́ба Ко́ласа — літаратурная прэмія, заснаваная пастановай Савету Міністраў БССР №81 10 лютага 1959 року.

Прысуджалася за высокаідэйны і высокамастацкі зборнік апавяданьняў, аповесьць, раман, а таксама работу па літаратуразнаўстве і крытычную работу, якія былі апублікаваныя ў рэспубліканскім друку ў тым годзе, за які прысуджаецца прэмія, і якія атрымалі шырокае грамадзкае прызнаньне[1].

У 1965 року прэміі нададзены статус дзяржаўнай: Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа[2]. З 1992 року — у складзе Дзяржаўных прэміяў Рэспублікі Беларусь па літаратуры, музыцы і мастацтве[3].

У Рэспубліцы Беларусі прысуджаецца штодвагады за таленавітыя, глыбокія па зьмесьце і адметныя па форме творы літаратуры, якія робяць значны ўнёсак у беларускую нацыянальную культуру, разьвіваюць мастацкія традыцыі і садзейнічаюць устанаўленьню агульначалавечых каштоўнасьцяў і ідэяў гуманізму[4].

Remove ads

Ляўрэаты

Год прысуджэньня  Ляўрэат  За твор
1957 Іван Шамякін раман «Крыніцы»
1959 Пятрусь Броўка «Калі зьліваюцца рэкі»
1962 Іван Мележ раман «Людзі на балоце»
1963 Янка Брыль «Працяг размовы»[5]
1964 Васіль Быкаў «Трэцяя ракета»
1965 Максім Лужанін «Колас расказвае пра сябе»
1967 Іван Шамякін раман «Сэрца на далоні»
1968 Міхась Лынькоў раман «Векапомныя дні»
1972 Іван Навуменка «Янка Купала: Духоўны воблік героя» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя»
1974 Андрэй Макаёнак п’есы «Трыбунал» і «Таблетку пад язык»
1976 Алесь Адамовіч «Хатынская аповесьць»
1976 Алена Васілевіч тэтралёгія «Пачакай, затрымайся»[6]
1976 Іван Мележ зборнік «Жыцьцёвыя клопаты»
1978 Васіль Быкаў «Воўчая зграя» і «Яго батальён»
1978 Іван Пташнікаў аповесць «Найдорф»[7]
1980 Ніл Гілевіч 
1980 Уладзімер Калесьнік[8] удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980 Адам Мальдзіс удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980 Міхась Мушынскі удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[9]
1980 Навум Перкін удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[10]
1980 Юльян Пшыркоў удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[10]
1980 Міхась Ярош удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1982 Янка Брыль «Золак, убачаны здалёк»[5]
1982 Віктар Казько «Суд у слабадзе»
1984 Зьміцер Бугаёў кніга крытычных нарысаў «Талент і праца»[11]
1984 Уладзімер Караткевіч раман «Чорны замак Альшанскі» (пасьмяротна)
1986 Анатоль Кудравец раман «Сачыненьне на вольную тэму»
1990 Генадзь Кісялёў «Разыскивается классик…» і «Спасьцігаючы Дуніна-Марцінкевіча»
1990 Алег Лойка раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае»
1992 Сяргей Грахоўскі зборнік «Споведзь»
1992 Алесь Жук «Праклятая любоў»
1992 Васіль Сёмуха 
1996 Генрых Далідовіч 
2002 Васіль Жураўлёў кніга «У пошуку духоўных ідэалаў: на матэрыяле беларускай літаратуры XIX — пачатку XX стаг.»[3]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads