Гліняны Вялес

беларуская літаратурная прэмія From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Гліня́ны Вя́лес» — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе сябрамі Таварыства вольных літаратараў. Старшыня арганізацыйнага камітэту Алесь Аркуш. Прысуджаецца за найлепшую мастацкую беларускамоўную кнігу году. Ляўрэат атрымлівае сымбалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва.

Хуткія факты Апісаньне, Арганізатар ...
Remove ads

Гісторыя

У 1993 годзе маладыя й апантаныя літаратары сабраліся й заснавалі «Таварыства вольных літаратараў». На устаноўчым сходзе зьявіліся думкі пра свой друкаваны орган — заснавалі часопіс «Калосьсе», выдавецкую ўстанову «Полацкая ляда»[1].

« Сярод тых прапаноў, якія прагучалі на нашым устаноўчым сходзе, была прапанова заснаваць сваю літаратурную прэмію. І яна была заснаваная. Я асабіста доўга разважаў, як бы яе назваць. Так як ТВЛ паўставала на глебе нонканфармізму, мы не маглі прызнаваць розныя “татэмныя знакі” канфармізму. Мы шукалі вобраз, які б адпавядаў нам. Нам не пасавала ні залатая, ні срэбная, ні крыштальная ўзнагарода… Падумалася: а калі гліняная. Бог стварыў чалавека з гліны, да таго ж гэта ўлюблёны матэрыял народных майстроў… »

—Алесь Аркуш, Інтэрвію выданьню «ARCHE»// «ARCHE», 24 красавіка 2009

Літаратарам хацелася працягнуць нацыянальныя беларускія традыцыі, знайсьці сымбаль, які б адпавядаў крыўскай зямлі, працягваў ідэі Ластоўскага. Алесь Аркуш прагартаў шмат энцыкляпэдый, даведнікаў і ў адным зь іх натрапіў на артыкул пра Вялеса: «У яго шырокае поле дзейнасьці: пачынаючы ад падземнага сьвету й заканчваючы жывёлагадоўляй, але акрамя таго ён апекаваўся людзьмі культуры. У жывёлагадоўлі пастухі спрадвеку гралі на жалейках, дудах. І гэта нам вельмі пасавала.» — распавядаў Алесь Аркуш.

Вось так і нарадзіўся сымбаль таленавітай беларускай літаратуры «Гліняны Вялес».

Remove ads

Ляўрэаты прэміі

Больш інфармацыі Год, Аўтар ...
Remove ads

Шорт-лісты

2001

2002

Remove ads

2005

  • Сяргей Дубавец «Вострая Брама» (эсэістыка)
  • Югася Каляда «Галоўная памылка Афанасія» (проза)
  • Натальля Кучмель «Імгненні» (паэзія)
  • Вінцэсь Мудроў «Ператвораныя ў попел» (эсэістыка)
  • Алесь Наварыч «Літоўскі воўк» (проза)

2006

2007

2008

  • Галіна Дубянецкая з паэтычным зборнікам «Анадыямэна»
  • Андрэй Хадановіч з кнігай «Бэрлібры»
  • Аляксей Талстоў з раманам «Бег»
  • Юры Станкевіч са зборнікам прозы «Мільярд удараў».

2009

2010

2011

2012

2014

Дадатковыя зьвесткі

  • Удзел у конкурсе можа ажыцьцяўляцца толькі пасьля падачы кнігі арганізацыйнаму камітэту
  • Лёс прэміі вырашае журы з 12 нэўтральных экспэртаў
  • З 1998 году ўручэньне прэміі адбываецца ў Полацкім музэі беларускага кнігадрукаваньня
  • Стаць ляўрэатам прэміі можна толькі аднойчы ў жыцьці[1]
  • Па традыцыі падчас атрыманьня прэміі ляўрэат абавязкова павінен выступіць зь інаўгурацыйнаю прамоваю[18]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads