Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца
беларуская літаратурная прэмія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца — прэмія, заснаваная 28 сьнежня 2011 году, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, выдадзенаю (у папяровым або электронным варыянтах) у папярэднім годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка».
Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступілі амбасада Рэспублікі Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў[1].
Прэмія была названая ў гонар ураджэнца Менску, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройца, які ў сваёй культурнай дзейнасьці быў пасьлядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх зносінаў паміж Польшчай і Беларусьсю, Летувой і Ўкраінай[1].
Remove ads
Першая прэмія (2012)
Намінаваньне праходзіла ў тры этапы. У склад журы прэміі ўваходзілі прадстаўнікі зь Беларусі і Польшчы: беларускі бок прадстаўлялі Валянцін Акудовіч, Маргарыта Аляшкевіч, Уладзімер Арлоў, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская і Андрэй Хадановіч; польскі — Пётар Казакевіч, Адам Паморскі і Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы)[1]. 12 студзеня 2012 году журы Літаратурнай прэміі Гедройца вызначыла лонг-ліст прэміі, у які ўвайшлі кнігі 12 беларускіх празаікаў, выдадзеныя цягам 2011 году[2].
7 лютага 2012 году на на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру адбылася прэс-канфэрэнцыя, на якой быў абвешчаны шорт-ліст прэміі, у які трапілі кнігі 6 празаікаў:
- Уладзіслаў Ахроменка «Тэорыя змовы» (Менск: Логвінаў)
- Альгерд Бахарэвіч «Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча» (Радыё Свабода, сэрыя «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе»)
- Павал Касьцюкевіч «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту» (Менск: Логвінаў)
- Артур Клінаў «Шалом: ваенны раман» (Менск: Логвінаў, сэрыя «Кнігарня „Нашай Нівы“»)
- Аляксандар Лукашук «Сьлед матылька. Освальд у Менску» (Радыё Свабода, сэрыя «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе»)
- Андрэй Федарэнка «Мяжа» (Менск: Літаратура і Мастацтва, сэрыя «Лімаўскі фальварак»)

Абвяшчэньне і ўшанаваньне пераможцы адбылося 3 сакавіка 2012 году ў Палацы мастацтваў, у Міжнародны дзень пісьменьніка. Найбольш цікавыя ўрыўкі з кожнай кнігі былі прачытаныя акторамі.
Пераможцам быў прызнаны Павал Касьцюкевіч за кнігу прозы «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту». Другое месца — у Альгерда Бахарэвіча, «Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча», трэцяе — у Андрэя Федарэнкі, «Мяжа»[3]. Пераможца атрымаў сэртыфікат на суму ў 105 мільёнаў рублёў ад Сомбелбанка[4] і пуцёўку на востраў Готлянд (Швэцыя). Узнагарода за другое месца прадугледжвала месячны побыт ва Ўроцлаве і выданьне кнігі ў Польшчы, у некамэрцыйным выдавецтве «Калегіюм Эўропы Ўсходняй»[5]. «Мяжа» Андрэя Федарэнкі замкнула кола фіналістаў, а пісьменьнік атрымаў запрашэньне ў польскі «горад сустрэч» — Уроцлаў[6].
Лонг-ліст і вынікі
Водгукі
На адной зь лютаўскіх канфэрэнцыяў амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка паведаміў, што прэмія была створаная менавіта дзеля падтрымкі і папулярызацыі сучаснай прозы краіны-суседкі[6].
Дадатковыя зьвесткі
- букмэкеры менскіх літаратурных салёнаў прымалі найбольшыя стаўкі на Лукашукоў «Сьлед матылька» і клінаўскі «Шалом», але ў выніку гэтыя кнігі нават ня трапілі ў тройку пераможцаў[5].
- Павал Касьцюкевіч заявіў аб намеры перадаць частку прэміі сям’і віцебскага апазыцыянэра Сяргея Каваленкі, асуджанага нядаўна на два гады і адзін месяц пазбаўленьня волі, у якога на ўтрыманьні знаходзяцца двое непаўналетніх дзяцей[7].
Remove ads
Другая прэмія (2013)
У кастрычніку 2012 году абвешчана аб правядзеньні другой прэміі імя Гедройца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» й «эсэістыка». У лістападзе 2012 году стала вядома, што зь беларускага боку ў складзе журы будуць працаваць філёзаф Валянцін Акудовіч, пісьменьнікі Уладзімер Арлоў і Павал Касьцюкевіч — як леташні ляўрэат прэміі, крытык Ганна Кісьліцына, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, рэдактар часопісу «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, паэт і кіраўнік ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч. З польскага боку ў журы ўвайшлі: перакладчыца Малгажата Бухалік, дырэктар Польскага Інстытуту ў Менску Пётар Казакевіч, перакладнік і прэзыдэнт Польскага ПЭН-клюбу Адам Паморскі і Надзвычайны й Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы). 11 студзеня 2013 году быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазыцыяў). 11 лютага 2013 году быў абвешчаны шорт-ліст прэміі (6 пазыцыяў). Абвяшчэньне й ушанаваньне пераможцаў адбылося 1 сакавіка 2013 году, у Міжнародны дзень пісьменьніка ў канфэрэнц-залі Princess гатэлю Crowne Plaza ў Менску.[8].
Лонг-ліст і вынікі
Remove ads
Трэцяя прэмія (2014)
У студзені 2014 году абвешчана аб правядзеньні трэцяй прэміі імя Гедройца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2013 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» й «эсэістыка». У тым жа месяцы стала вядома, што зь беларускага боку ў складзе журы будуць працаваць філёзаф Валянцін Акудовіч, пісьменьнікі Уладзімер Арлоў і Альгерд Бахарэвіч, літаратураназнаўца Ціхан Чарнякевіч, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, рэдактар часопісу «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, паэт і кіраўнік ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч. З польскага боку ў журы ўвайшлі: перакладніца Малгажата Бухалік, дырэктар Польскага Інстытуту ў Менску Пётар Казакевіч, перакладнік і прэзыдэнт Польскага ПЭН-клюбу Адам Паморскі і Надзвычайны й Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы). 27 лютага 2014 году быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазыцыяў).[9] 16 траўня 2014 году быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (6 пазыцыяў).[10] 2 чэрвеня 2014 году былі абвешчаныя пераможцы.[11]
Лонг-ліст і вынікі
Чацьвертая прэмія (2015)

22 кастрычніка 2014 году быў абвешчаны склад журы чацьвертай прэміі: Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глёбус, Ганна Кісьліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.[12] 30 сакавіка 2015 зьявіўся доўгі сьпіс прэміі.[13]
Лонг-ліст і вынікі
Remove ads
Восьмая прэмія (2019)
5 чэрвеня 2019 быў абвешчаны склад журы восьмага сэзону: Пятро Васючэнка, Максім Жбанкоў, Марыя Мартысевіч, Анжэла Мельнікава, Жана Капуста, Алесь Пашкевіч і Ганна Севярынец.[14] Адмовіліся ад удзелу ў прэміі Андрусь Горват і Альгерд Бахарэвіч[15].
Лонг-ліст і вынікі
27 жніўня 2019 быў абвешчаны лонг-ліст з 12 пазыцыяў,[16] 2 верасьня — шорт-ліст з 6 пазыцыяў.[17] Была ўпершыню ўручаная ўзнагарода ў намінацыі «Выбар Алексіевіч»[18]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads