Віктар Фішэр

дацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Фішэр
Remove ads

Ві́ктар Фі́шэр (па-дацку: Viktor Fischer; нар. 9 чэрвеня 1994 году, Оргус, Данія) — колішні дацкі футбаліст, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Даніі. Віктар ёсьць унукам дацкага футбаліста Поўля Пэдэрсана. Фішэр аддаваў перавагу выкарыстаньню левай нагі ў якасьці асноўнай[4]. За часам выступаў у складзе амстэрдамскага «Аякса» лічыўся адным з самых пэрспэктыўных футбалістаў сьвету, але ягонай кар’еры ўсьцяж перашкаджалі траўмы. У выніку, заўчасна скончыў кар’еру праз пашкоджаньні ў веку 29 гадоў[5][6].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пагуляўшы ў юнацкіх камандах «Оргусу» й «Міт’юляну» ў роднай Даніі, Віктар Фішэр далучыўся да моладзевай каманды «Аяксу». Там ён гуляў за юнацкую каманду, падпісаўшы затым 3-гадовы кантракт, які зьвязаў яго з клюбам да 30 чэрвеня 2014 году. Хутка прагрэсуючы, гулец прыцягнуў увагу функцыянэраў з «Чэлсі», «Інтэру» й «Манчэстэр Сіці».

Дэбют Фішэра ў чэмпіянаце Нідэрляндаў адбыўся 20 кастрычніка 2012 году, калі ён выйшаў на замену на 84-й хвіліне матчу з «Гэраклесам», які завяршыўся зь лікам 3:3[7]. У хуткім часе Віктар стаў асноўным гульцом амстэрдамскага клюбу.

Міжнародная

Фішэр дэбютаваў за зборную Даніі 14 лістапада 2012 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны, выйшаўшы на замену замест Мікаэля Крон-Дэлі на 66 хвіліне.

Remove ads

Дасягненьні

«Аякс»:

«Капэнгаген»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads