Віктар Чарнамырдзін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Сьцяпа́навіч Чарнамы́рдзін (рас. Виктор Степанович Черномырдин; 9 красавіка 1938, в. Чорны Атрог, Арэнбурская вобласьць, СССР — 3 лістапада 2010, Масква, Расея) — савецкі і расейскі гаспадарчы і дзяржаўны дзяяч, Старшыня Савету Міністраў — Ураду Расейскай Фэдэрацыі (1992—1993), Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі (1993—1998). Ад 11 чэрвеня 2009 году — дарадца Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі, адмысловы прадстаўнік Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі па пытаньнях эканамічнага супрацоўніцтва зь дзяржавамі-ўдзельніцамі СНД.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Пачынаў працу на Орскім нафтаперапрацоўчым заводзе рабочым. У 28 гадоў скончыў Куйбышаўскі індустрыяльны інстытут па спэцыяльнасьці «інжынэр-тэхноляг». А ўжо ў 1973 годзе стаў дырэктарам Арэнбурскага газаперапрацоўчага завода.
У 1985 годзе быў прызначаны міністрам газавай прамысловасьці СССР. У 1989—1992 гадах быў старшынём праўленьня дзяржаўнага газавага канцэрна «Газпром». Ва ўмовах рынкавай эканомікі значэньне «Газпрома» рэзка ўзрасло проці савецкага часу, і гэта стала пляцоўкай для палітычнага старту Чарнамырдзіна.
Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Remove ads
Чарнамырдзін і Беларусь
Удзельнічаў у расейскай місіі 1996 году, якая падтрымала Аляксандра Лукашэнку пад час супрацьстаяньня з парлямэнтам РБ і правядзеньні рэфэрэндуму па зьмене Канстытуцыі РБ[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads