Вікторыя (кронпрынцэса Швэцыі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вікторыя Інгрыд Аліс Дэзірэя з дынастыі Бэрнадотаў (па-швэдзку: Victoria Ingrid Alice Désirée av huset Bernadotte; нарадзілася 14 ліпеня 1977, Стакгольм) — кронпрынцэса Швэцыі й герцагіня Вэстэр'ётлянду. Зьяўляецца дачкой караля Швэцыі Карла XVI Густава й каралевы Сыльвіі, а таксама старэйшай сястрой прынца Карла Філіпа й прынцэсы Мадлен. Пры народжаньні мела тытул прынцэсы, бо каралеўская ўлада ў Швэцыі дагэтуль пераходзіла толькі па мужчынскай лініі. Аднак пасьля зьменаў, унесеных Рыксдагам (парлямэнтам) у асноўны закон краіны 1 студзеня 1980 году, якія прадугледжваюць, што спадчыннасьць стальцу пераходзіць да старэйшага дзіця незалежна ад полу, яна стала кронпрынцэсай.
Remove ads
Remove ads
Сям’я
19 чэрвеня 2010 году Вікторыя выйшла замуж за свайго былога фітнэс-трэнэра Даніэля Вэстлінга, які паходзіць са звычайнай швэдзкай сям’і. З гэтага часу ён мае тытул Даніель, прынц швэдзкі й герцаг Вэстэр’ётлянду. 23 лютага 2012 а 04:26 па швэдзкім часе кронпрынцэса нарадзіла ад яго дачку[2]. Нованароджаную прынцэсу назвалі Эстэль Сыльвія Эва Мары, яна мае тытул герцагіні Эстэр’ётляндзкай і зьяўляецца другой у парадку швэдзкай спадчыннасьці стальцу адразу пасьля сваёй маці. 2 сакавіка 2016 году ў кронпрынцэсы Вікторыі й прынца Даніеля нарадзіўся сын[3] Оскар Карл Улёф, які мае тытул герцага Сконэ і зьяўляецца трэцім у парадку швэдзкай спадчыннасьці стальцу.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads