Фундацыя «Вікімэдыя»
некамэрцыйная арганізацыя ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фундацыя «Вікімэдыя» — некамэрцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Сан-Францыска (ЗША). Заснаваная згодна з заканадаўствам штату Флорыда. Ёй падпарадкоўваюцца шэраг сумесных Вікі-праектаў у інтэрнэце, у тым ліку Вікіпэдыя, Вікіслоўнік (анг. Wiktionary), Вікіцытатнік (Wikiquote), Вікікнігі Wikibooks (разам з Wikijunior), Вікікрыніцы (Wikisource), Вікісховішча (Wikimedia Commons), Віківіды (Wikispecies), Вікінавіны (Wikinews), Віківэрсытэт (Wikiversity), Мэта-Вікі (Meta-Wiki) ды Віківандроўкі.
Remove ads
Remove ads
Будова
На 2018 год Фундацыя «Вікімэдыя» складалася з Канцылярыі выканаўчай кіраўніцы і 8 аддзелаў: 1) прасоўваньня, 2) аўдыторыяў, 3) зносінаў, 4) прыцягненьня грамады; 5) фінансаў і кіраваньня, 6) прававы, 7) адоранасьці і культуры, 8) тэхналёгіі[20].
Праекты
На 2018 год Фундацыя «Вікімэдыя» падтрымлівала 12 асноўных праектаў: 1) Вікіпэдыя, у тым ліку Беларускую Вікіпэдыю; 2) Вікікнігі, у тым ліку па-беларуску; 3) Віківэрсытэт; 4) Вікінавіны; 5) Вікіслоўнік, у тым ліку па-беларуску; 6) Вікікрыніцы, у тым ліку па-беларуску; 7) Вікіцытатнік, у тым ліку па-беларуску; 8) Віківандроўкі; 9) Вікісховішча, у тым ліку зь беларускім інтэрфэйсам; 10) Вікізьвесткі, у тым ліку па-беларуску; 11) Віківіды; 12) МэдыяВікі, у тым ліку па-беларуску[21].
Remove ads
Аддзелы руху
На 2018 год Фундацыя «Вікімэдыя» падтрымлівала дачыненьні з трыма відамі аддзелаў руху: 1) аддзяленьнямі, 2) тэматычнымі арганізацыямі, 3) суполкамі ўдзельнікаў. 31 сакавіка 2012 году Апякунская рада Фундацыі ўхваліла прызнаньне аддзелаў руху. Усе аддзелы руху мелі выстаўляць па 2 кантактныя асобы для зносінаў з Фундацыяй, дапускаць прыём новых сябраў і зьмяшчаць пра сябе зьвесткі на вікібачыне Вікімэдыі. Таксама такія аддзелы мелі разьмяшчаць штогадовую справаздачу на бачыне Мэта-Вікі і апавяшчаць пра зьменьне ў статуце і правадырстве[22].
- Суполка ўдзельнікаў. Мае налічваць прынамсі 3 дзейных рэдактары і пажадана прынамсі 10 сябраў. Ухваляецца Фундацыяй за 1—3 тыдні. Распрацоўваецца 1—4 месяцы. На 2018 год існавала 105 прызнаных Фундацыяй суполак, у тым ліку ў Беларусі[23].
- Аддзяленьне. Мае налічваць ад 10 дзейных рэдактараў і пажадана прынамсі 20 сябраў. Грунтуецца на краёвай прыналежнасьці і ёсьць юрыдычнай асобай, статут якой ухвалены Камітэтам аддзелаў Фундацыі. Заяўка на прызнаньне Апякунскай радай Фундацыі падаецца пасьля 2 гадоў дзейнасьці. Кіраўнічая рада абіраецца сябрамі, у тым ліку новымі. Штогод разьмяшчае фінансавую справаздачу на бачыне Мэта-Вікі. Ухваляецца Фундацыяй цягам 4—6 месяцаў. Мае розныя крыніцы фінансаваньня. На 2018 год дзейнічала 37 прызнаных Фундацыяй аддзяленьняў, у тым ліку ў суседніх Польшчы, Расеі і Ўкраіне[24].
- Тэматычная арганізацыя. Адрозна ад аддзяленьня прадугледжвае прадметную накіраванасьць дзейнасьці. На 2018 год існавала адна такая арганізацыя — «Сяброўская Вікімэдыя», што засяроджвалася на перакладах на каталянскую мову ўсялякіх ведаў і на перакладах з каталянскай на іншыя мовы пра каталянскую культуру[25].
Беларусь
18 ліпеня 2015 году ў Беларусі стварылі суполку ўдзельнікаў Вікімэдыі, што на 2018 год налічвала 18 чалавек[26]. Суполка ставіць за мэту стварэньне аддзяленьня Фундацыі «Вікімэдыя» ў Беларусі[27].
Мінуўшчына
Афіцыйная абвестка пра стварэньне фундацыі была зробленая 20 чэрвеня 2003 году адным зь яе заснавальнікаў Джымі Ўэйлзам. Дагэтуль Вікіпэдыя існавала як праект кампаніі Bomis. Першапачаткова дзейнічала ў Санкт-Пецярбургу ( штат Флорыда, ЗША), адкуль пазьней перанесла дзейнасьць у Сан-Францыска (штат Каліфорнія). На 2012 год Фундацыя мела 146 супрацоўнікаў[28] і каштарыс на $38 479 665. Фундацыю ўзначальвалі старшыня Апякунскай рады Ян-Барт дэ Врэдэ і выканаўчая кіраўніца Сью Гарднэр.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads