Віленскі вакзал (Менск)

помнік гісторыі ў Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Віленскі вакзал (Менск)
Remove ads

Віленскі вакзал[a] — помнік гісторыі 2-й паловы XIX ст. у Менску, назва сучаснага вакзалу Менск-Пасажырскі ў 1871—1928 гадах. Твор архітэктуры мадэрну. Апроч Віленскага, у Менску існаваў яшчэ Берасьцейскі вакзал.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Віленскі вакзал
Thumb
Віленскі вакзал
КраінаБеларусь
МестаМенск
Каардынаты53°53′27.05″ пн. ш. 27°33′2.31″ у. д.
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Дата заснаваньняXIX ст.
Станне захаваўся
Віленскі вакзал на мапе Беларусі
Thumb
Віленскі вакзал
Віленскі вакзал
Віленскі вакзал на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Вакзал па перабудове, 1940

У 1871 годзе празь Менск прайшла лінія Маскоўска-Берасьцейскай, а ў 1873 — Лібаўска-Роменскай чыгункі.

Першы драўляны менскі вакзал збудавалі ў 1871—1874 гадах, а ў 1890 годзе на ягоным месцы ўзьвялі новы, з чырвонай цэглы[1]. Над калеямі зрабілі жалезны пераходны мост, які праіснаваў да 1964 року[2]. На Прывакзальным пляцы з канцавым пунктам конкі разьбілі сквэр, а таксама істотна пашырылі вуліцы, што падыходзілі да вакзалу[3]. Ад 1905 году зь Віленскага вакзалу пачаўся рух цягнікоў у маляўнічыя прадмесьці Курасоўшчыну і Серабранку, дзе разьмяшчаліся лецішчы заможных менчукоў.

У 1939—1940 гадах праводзілася рэканструкцыя вакзальнага комплексу (архітэктар Б. Рубаненка), у 1940 годзе да цэнтральнага будынка дабудавалі другі паверх (архітэктар І. Рачанік).

Адноўлены па вайне колішні Віленскі вакзал ушчэнт зьнішчылі ў 1991 годзе пры будаваньні галоўнага корпусу вакзалу Менск-Пасажырскі[4]. Да нашага часу ад старога вакзалу захаваўся толькі будынак чыгуначных касаў, узьведзены ў 1955 року (архітэктары С. Баткоўскі, Н. Шпігельман).

Remove ads

Архітэктура

Твор архітэктуры мадэрну. У цэнтры вакзальнага комплексу стаяў 1-павярховы корпус зальных памяшканьняў і дзьве 2-павярховыя вежы з высокімі шатрамі з шпілямі-франтонамі. На флянгах разьмяшчаліся яшчэ два крылы 2- і 1-павярховых карпусоў. Шматлікія ярусы аркавых парталаў, праёмаў, каскады карнізаў і профіляў, афарбаваных у белы колер, на фоне чырвонай цэглы надавалі архітэктуры будынка дэкаратыўнасьці ды стракатасьці[1].

Пасажырскі будынак станцыі меў даўжыню 22 сажні (46,86 м), шырыню 5,5 сажню (11,72 м)[5].

Remove ads

Галерэя

Першы начальнік

Першым начальнікам станцыі Менск Лібаўска-Роменскай чыгункі быў выпускнік Маскоўскага ўнівэрсытэту Васіль Скліфасоўскі, брат хірурга Мікалая Скліфасоўскага[5]

Заўвагі

  1. Таксама Лібаўска-Роменскі вакзал ад Лібаўска-Роменскай чыгункі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads