Віленскі мячэт

помнік гісторыі і архітэктуры, зьнішчаны савецкімі ўладамі From Wikipedia, the free encyclopedia

Віленскі мячэт
Remove ads

Віленскі мячэт — помнік гісторыі і архітэктуры канца XIV — XIX стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіўся ў прадмесьці Лукішках. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Па Другой сусьветнай вайне помнік зьнішчылі савецкія ўлады.

Помнік сакральнай архітэктуры
Віленскі мячэт
Thumb
Віленскі мячэт
КраінаЛетува
МестаВільня
Каардынаты54°41′34″ пн. ш. 25°16′06″ у. д.
Віленскі мячэт на мапе Летувы
Thumb
Віленскі мячэт
Віленскі мячэт
Віленскі мячэт на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Драўляны мячэт у Вільні збудавалі, відаць, у канцы XIV — пачатку XV стагодзьдзяў татары, паселеныя сюды вялікім князем Вітаўтам. Упершыню ўпамінаецца сярод іншых драўляных мячэтаў у творы «Рысале-і-Татары-Лех» («Трактат аб татарах Польшчы») 1558 году, напісаным невядомым аўтарам — татарынам зь Вялікага Княства Літоўскага. Невядомы польскі падарожнік у 1581 годзе адзначыў, што ўсярэдзіне мячэту не было ніякіх выяваў, а яго падлогу засьцілалі каляровыя дываны. Побач зь мячэтам разьмяшчаліся татарскія могілкі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У XIX ст. мячэт некалькі разоў перабудоўваўся. У пачатку XX ст. плянавалася збудаваць мураваны будынак мячэту, аднак гэтаму перашкодзіў пачатак Першай сусьветнай вайны.

Найноўшы час

20 чэрвеня 1930 году мячэт наведаў прэзыдэнт Польскай Рэспублікі Ігнацы Масьціцкі[1].

Па Другой сусьветнай вайне мячэт зьнішчылі на загад савецкіх ўладаў[2].

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Паводле апісаньняў сярэдзіны XIX ст., гэта быў квадратны ў пляне будынак, накрыты стромкім дахам з маленькім мінарэтам у цэнтры. Уваход вылучаўся навесам на слупах.

Галерэя

Гістарычныя здымкі і графіка

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads