Вільгельм Гаўф
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вільге́льм Гаўф (па-нямецку: Wilhelm Hauff, 29 лістапада 1802, Штутгарт — 18 лістапада 1827, тамсама) — нямецкі пісьменьнік і навэліст, прадстаўнік кірунку «бідэрмаер» ў літаратуры.
Літаратурная спадчына Гаўфа складае тры альманахі казак, адзін зь якіх быў выдадзены яго жонкай пасьля сьмерці пісьменьніка, некалькі раманаў і вершаў. У Баерсброне знаходзіцца «Музэй казак Вільгельма Гаўфа» (Hauffs Märchenmuseum), а ля замку Ліхтэнштайн ля Ройтлінгену (на поўдзень ад Штутгарту) ўсталяваны помнік пісьменьніку.

Remove ads
Беларускія пераклады
У 1938 годзе выйшлі асобнымі выданьнямі пераклады на беларускую мову яго твораў «Маленькі Мук» і «Карлік Hoc». Але гэтыя казкі перакладаліся не з арыгіналаў, а з расейскамоўных перакладаў. Пазьней, у 1977 годзе, накладам у 300 000 асобнікаў была выдадзена казка «Маленькі Мук», якую непасрэдна зь нямецкай мовы пераклаў Даір Слаўковіч.
- Маленькі Мук. — Мн., 1977;
- Халоднае сэрца: (аўдыёкніга) / Перакл. А. Бахарэвіча. — Мн., 2009;
- Карлік Нос / Вільгельм Гаўф. Пераклад з нямецкай Уладзімера Папковіча. — Мінск: Галіяфы, 2014. — 108 с.
- Казкі: (зборнік перакладаў А. Бахарэвіча, А. Жбанава, У. Папковіча, Н. Давыдоўскай, І. Крэбса). — Мн., 2015.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads