Вількі

места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia

Вількі
Remove ads

Ві́лькі (лет. Vilkija) — места ў Летуве, на правым беразе Нёману. Цэнтар староства Ковенскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 1910 чалавек. Знаходзяцца за 25 км ад Коўна, на аўтамабільнай дарозе Коўна — Юрбург.

Хуткія факты

Вількі — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці, якое ўлады Летувы абвясьцілі часткай этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція».

Remove ads

Назва

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвязвае назву Вількаў зь племем вількаў (вільцаў), ці велетаў, іначай званых люцічамі[1].

Летувіскія аўтары выводзяць назву места ад летувіскага vilkija 'зграя ваўкоў'[2]

Гісторыя

Упершыню ўпамінаюцца ў 1364 годзе як крыжацкі замак Vilkenbethe[3]. 22 верасьня 1430 году ўпамінаюцца ў лісьце вялікага князя Вітаўта да магістра Тэўтонскага ордэну. У 1450 годзе Вілкійская мытня ўпамінаецца ў дакумэнтах гданьскіх купцоў. Тут праходзілі сухапутныя і водныя гандлёвыя шляхі Вільня — Каралявец, што спрыяла росту паселішча.

У 1792 годзе атрымалі Магдэбурскае права.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads