Вільям Квіст

дацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Вільям Квіст
Remove ads

Ві́льям Квіст Ёргэнсэн (па-дацку: William Kvist Jørgensen; нар. 24 лютага 1985 году, Рэндэ, Данія) — былы дацкі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Даніі на пазыцыі абаронцы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Займацца футболам Вільям Квіст пачаў у дзіцячай камандзе клюбу «Торсагер Рэндэ» са свайго роднага гораду. У сэзоне 2004—2005 гадоў Вільям дэбютаваў у чэмпіянаце Даніі ў складзе клюбу «Капэнгаген», 23 красавіка 2005 году па ходзе матчу з камандай «Норшэлян» замяніўшы траўмаванага Оле Тобіясэна. Першыя сэзоны ў клюбе Вільям Квіст правёў, у асноўным выходзячы на ​​замену. Стабільнае месца ў асноўным складзе футбаліст атрымаў у 2007 годзе, калі з каманды сышоў асноўны правы абаронца Лярс Якабсэн. 16 чэрвеня 2011 году было абвешчана, што гулец дацкага «Капэнгагену» Вільям Квіст перайшоў у нямецкі «Штутгарт»[4]. Падчас свайго другога сэзону ў нямецкім клюбе Квіст стаў менш выходзіць на пляцоўку, таму ў міжсэзонны час 2013 году вёў перамовы з мадрыдзкім «Атлетыка», якія аднак скончылся бяз посьпеху.

30 студзеня 2014 году Квіст далучыўся да табару «Фулгэму» на правах арэнды да канца сэзону 2013—2014 гадоў з магчымасьцю падпісаць зь ім кантракт на сталай аснове ў летні час[5]. Праз два дні пасьля гэтага ён дэбютаваў у матчы супраць «Саўтгэмптану», які новы клюб гульца скончыла паразай зь лікам 0:3[6]. 1 верасьня 2014 году Квіст перайшоў на правах вольнага агента ў клюб «Ўіган Атлетык», зь якім падпісаў аднагадовы кантракт[7].

Нацыянальная

22 жніўня 2007 году футбаліст правёў свой першы матч за галоўную зборную краіны, дэбют прыйшоўся на таварыскі матч супраць зборнай Ірляндыі.

Remove ads

Дасягненьні

«Капэнгаген»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads