Рэндэ
італьянская камуна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́ндэ (па-італьянску: Rende) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Калябрыя. Знаходзіцца ў правінцыі Казэнцы. У месьце базуецца Калябрыйскі ўнівэрсытэт.
Remove ads
Гісторыя

Энотры заснавалі на месцы сучаснага места горад пад назвай Ахэрунція. Аднак некалькі жыхароў пазьней пераехалі ў больш абароненую тэрыторыю, якая адпавядае сучаснай фракцыёнэ Наджана, заснаваўшы блізу 520 году да н. э. новае паселішча Арунтыя. Гэтае селішча згадвалася старажытнагрэцкім гісторыкам Гекатэем зь Мілету як бруцкі горад энотрыйскага паходжаньня.
У рымскія часы горад паводле сутнасьці падзяляў гісторыю суседняй Казэнцы. Пасьля працяглага супраціву ён быў разрабаваны войскамі Татылы ў 547 годзе за часам Гоцкіх войнаў. У VIII—X стагодзьдзях ён часам падвяргаўся нападам сарацынскіх войскаў, пакуль частка насельніцтва не перасялілася на тэрыторыю сучаснага места Кастыльёнэ-Казэнтына. Пазьней горад кантраляваўся нарманамі, а потым і іншымі паўднёваітальянскімі, часам замежнага паходжаньня, дынастыямі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads