Вінцэнт Герберскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вінцэнт Герберскі (1 студзеня 1784, Гарадзеншчына — 29 лістапада 1826) — мэдык. Кандыдат філязофіі (1808), магістар (1811) і доктар мэдыцыны (1812); сябра шматлікіх навуковых таварыстваў.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Віленскую гімназію і Віленскі ўнівэрсытэт.
У 1804 накіраваўся ў ангельскую калёнію пад Пецярбургам для практычнага вывучэньня сельскай гаспадаркі і ў Пецярбурскі ўнівэрсытэт для слуханьня лекцыяў зь фізыкі, хіміі і сельскай гаспадаркі.
Па вяртаньні ў Вільню (1806), вывучаў мэдыцыну. Атрымаў навуковыя ступені. У 1813—1824 ад’юнкт мэдычнай клінікі і памочнік прафэсара Франка.
У 1817—1823 вывучаў за мяжой афтальмалёгію. Па вяртаньні (1823) выкладаў у Віленскім унівэрсытэце тэорыю і клініку. 3 1824 экстраардынарны, а потым ардынарны прафэсар на катэдры прыватнай тэрапіі і паталёгіі і дырэктар клінікі з унутраных хваробаў.
Аўтар артыкулаў (у рукапісах) «Пра шпіталі», «Навука пра хваробы вачэй» і інш.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads