Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
унівэрсытэт у Санкт-Пецярбургу (Расея) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (па-расейску: Санкт-Петербу́ргский госуда́рственный университе́т) — адзін з найбуйнейшых і самых першых унівэрсытэтаў у Расеі. У склад унівэрсытэцкага вучэбна-навуковага комплексу ўваходзіць: 22 спэцыяльныя факультэты, 13 навукова-дасьледчых інстытутаў, а таксама факультэт Ваеннага навучаньня і агульнаўнівэрсытэцкая катэдра фізычнай культуры і спорту.
Remove ads
Прэзыдэнт СПБГУ — акадэмік РАТ Л. А. Вярбіцкая. Рэктар — прафэсар М. М. Кропачаў.
Будынкі ўнівэрсытэту разьмешчаны ў асноўным у Васілевостраўскім і Петрадварцоўскім раёнах гораду. На Васільеўскім востраве разьмешчаны так званы Васілевостраўскі вучэбна-навуковы комплекс з гістарычным галоўным будынкам унівэрсытэту (будынак Дванаццаці калегіяў), а ў Старым Пецяргофе — Петрадварцовы вучэбна-навуковы комплекс.
Remove ads
Студэнты-беларусы
- Францішак Багушэвіч, выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваньнях
- Браніслаў Тарашкевіч
Рэктары
Адным з рэктараў у 1938—1939 гадах быў беларускі навуковец Канстанцін Лукашоў.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads