Вісмар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́смар (па-нямецку: Wismar) — горад у Нямеччыне, горад зямельнага падпарадкаваньня, ганзейскі горад, разьмешчаны ў зямлі Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія. Найбуйнейшы горад Мэкленбургу пасьля Ростаку, Швэрына і Нойбрандэнбургу. Горад быў трэцім паводле велічыні партовым горадам у былой Усходняй Нямеччыны пасьля Ростаку і Штральзунду. Горад знаходзіцца пасярэдзіне паміж двума вялікімі партовымі гарадамі Любэкам на захадзе і Ростакам на ўсходзе, а сталіца зямлі Швэрын разьмешчаны на поўдзень ад гораду на возеры Швэрын. Насельніцтва складае 45 182 чалавекі (на 31 сьнежня 2006 году). Займае плошчу 41,36 км ². Мяркуецца, што гарадзкое паселішча было заснаванае ў 1226 годзе пад кіраўніцтвам Гэнрыха Борвіна I, уладара Мэкленбурга з дому нямецкай дынастыі славянскага паходжаньня.

Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads