Вісьліца
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́сьліца — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Бобрыку 1-га (басэйн Дняпра). Цячэ ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 41,8 км. Плошча вадазбору 543 км². Выдатак вады ў вусьці каля 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Левыя: Запруда, каналы Ліпнікі і Дабраслаўка
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца асушальнай канавай за 2 км на поўдзень ад вёскі Рэчкаў, цячэ заходняй часткай нізіны Прыпяцкага Палесься. Да 1978 году Вісьліца цякла праз возера Пагосцкае, па стварэньні на яго месцы наліўнога вадасховішча Пагосту цячэ новым рэчышчам (каналам), агінаючы вадасховішча з поўдня. Упадае ў Бобрык 1-ы каля вёскі Дубнавічаў.
Даліна ў верхняй плыні невыразная, паміж вёскамі Юзафінамі і Новым Дваром трапэцападобная, шырынёй 1—3 км. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,3—0,7 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (шырыня да 4 м, ніжэй за вёску Новы Двор да 20 м), абвалаванае дамбамі[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads