Пагост (вадасховішча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пагост (вадасховішча)
Remove ads

Пагост — вадасховішча ў Беларусі, у басэйне ракі Бобрыка 1-га. Знаходзіцца ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 22 км на паўночны ўсход ад Пінску. Плошча 16,2 км². Найбольшая глыбіня 9,9 м. Даўжыня 6,1 км. Найбольшая шырыня 4,1 км. Даўжыня берагавой лініі 16,2 км. Аб’ём вады 54,48 млн м³. Плошча вадазбору 710 км²[1].

Вадасховішча
Пагост
Thumb
Панарама Пагост
Вадасховішча Пагост
КраінаБеларусь
Плошча16,2
Плошча вадазбору710
Максымальная глыбіня9,9
Найбольшая даўжыня6,1
Найбольшая шырыня4,1
Даўжыня берагавой лініі16,2
Вышыня над узроўнем мора140
Аб’ём вады54,48
Каардынаты52°18′ пн. ш. 26°18′ у. д.
Месцазнаходжаньне Пагост
Thumb
Пагост
Пагост

На паўднёва-ўсходнім беразе вадасховішча стаіць гістарычнае мястэчка Пагост Загародзкі.

Дно — пясок. Ваганьні ўзроўню вады на працягу году — 2—3 м. Замярзае прыкладна ў сьнежні, таўшчыня лёду — 40—60 см. Напаўняецца з ракі Бобрыка 1-га каналам даўжынёй 8,5 км з выкарыстаньнем шлюзаў-рэгулятараў. Былое возера каля вёскі Пагосту Загародзкага абгароджваецца дамбай-плацінай з вадаспускам даўжынёй 16,2 км.

Вадасховішча збудавалі ў 1976 годзе з мэтай арашэньня зямель гаспадаркі «Парахонск» і дзеля забесьпячэньня вадой рыбаводнай гаспадаркі «Палесьсе». Месца адпачынку, летняй і зімовай лоўлі рыбы.

На беразе разьмяшчаюцца вёскі Навадворскага і Загародзкага сельскіх саветаў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads