Бобрык 1-ы
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бо́брык 1-ы, Бобрык Першы — рака ў Беларусі, левы прыток Прыпяці. Цячэ ў Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 109 км. Плошча вадазбору 1902 км². Выдатак вады ў вусьці 7,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правыя: Вісьліца
- Левыя (каналы): Хатыніцкі, Прысьць, Багданаўка
На рацэ
- Вадасховішча: Пагост
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца зь ляснога балота за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Сукачу Ганцавіцкага раёну, цячэ ў Пінскім і Лунінецкім раёнах Прыпяцкай нізінай. Упадае ў Прыпяць за 2 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Прыпяць.
Даліна невыразная. Абалона двухбаковая, шырыня ў сярэдняй плыні 0,5—1 км, у ніжняй плыні зьліваецца з абалонай Прыпяці. Рэчышча каналізаванае на працягу 102 км, пракладзенае за 0,5—3 км ад старога. Шырыня яго ад 3—3,5 м у вытоку да 35—40 м у вусьці. У абалоне ракі ў Пінскім раёне сажалкі рыбнай гаспадаркі «Палесьсе», 2 невялікія сажалкі (11 га і 2,6 га) каля вёскі Парахонску[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads