Віталь Ліхцін

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віта́ль Лі́хцін (нар. 30 ліпеня 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». На пачатку 2016 году прыяднаўся да сталічнага «Тарпэда», у складзе якога дэбютаваў 16 красавіка 2016 году ў матчы Першай лігі супраць «Смалявічаў-СТІ». У жніўні таго ж году перабраўся да складу «Ашмяны»-БДУФК, які таксама спаборнічаў на той час у Першай лізе. Згуляў за клюб у сямі матчах да сканчэньня сэзону. Сэзон 2017 году правёў у складзе клюбу «Асіпавічы», дзе быў гульцом асноўнага складу. Свой першы гол у прафэсійным статусе забіў 7 кастрычніка 2017 году ў браму «Смаргоні». Паводле вынікаў сэзону каманда страціла месца ў другім дывізіёне, але гулец працягнуў свае выступы за «Асіпавічы». Улетку 2018 году далучыўся да другалігавага «Спадарожніка», зь якім прасунуўся ў Першую лігу. Рэчыцкім клюбе таксама замацаваўся ў першай адзінаццатцы.

У лютым 2020 году футбаліст перайшоў у «Крумкачы»[4]. Дэбютаваў за клюб 18 красавіка 2018 году ў матчы супраць мікашэвіцкага «Граніта». Футбаліст адразу ж стаў адным з ключавых гульцоў каманды. Дэбютны гол за менчукоў забіў 12 верасьня 2020 году ў матчы супраць гомельскага «Лякаматыва». Паводле выніку сэзону футбаліст разам з клюбам стаў бронзавым прызэрам Першай лігі. У пераходных матчах паводле сумы сустрэчаў мацнейшым апынуўся «Слуцак», які захаваў сваё месца ў элітным дывізіёне. У сьнежні 2020 года футбаліст працягнуў супрацу з клюбам[5], аднак паўабаронца страціў месца ў асноўнай камандзе. Як і годам раней каманда зноў здабыла бронзавыя мэдалі, але ў пераходных матчах саступіла «Славіі». У сьнежні 2021 году футбаліст пакінуў клюб[6].

У сакавіку 2022 году прыяднаўся да «Смаргоні»[7], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. Поруч з камандай здабыў срэбраныя мэдалі Першай лігі. На пачатку 2023 году рыхтаваўся з смаргонцамі да новага сэзону. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 19 сакавіка 2023 году ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны». Падчас гульні не рэалізаваў пэнальці. Паўабаронца страціў месца ў складзе ды зьяўляўся на полі толькі эпізадычна. У жніўні 2023 году прыяднаўся да першалігавага «Жодзіна-Паўднёвага»[8], дзе замацаваўся ў складзе. Па заканчэньні кантракту зышоў з клюбу. У студзені 2024 году футбаліст праходзіў прагляд у «Слуцку»[9]. Неўзабаве футбаліст афіцыйна далучыўся да слуцкага клюбу[10]. У сакавіку 2024 году гулец скасаваў кантракт з «Слуцкам», за які гэтак і не дэбютаваў. Неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[11], дзе стаў гульцом асноўнага складу і капітанам каманды. У красавіку 2025 году стаў футбалістам «Славіі»[12].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads