Віталь Таўкачоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віталь Антонавіч Таўкачоў (28 чэрвеня 1934, в. Скірмантава, Дзяржынскі нацыянальны польскі раён, БССР) — фізык. Акадэмік НАН Беларусі (2000, член-карэспандэнт 1984). Доктар фізыка-матэматычных навук (1980), прафэсар (1990). Ленінская прэмія (1980). Дзяржаўная прэмія Беларусі (1998).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Закончыў БДУ (1957). З 1957 г. у Інстытуце фізыкі, з 1992 г. у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізыкі НАН Беларусі (з 1984 загадчык лябараторыі). Распрацаваў тэорыю статыстычнага фармаваньня фотафізычных характарыстык свабодных складаных малекул і прапанаваў мэтады іх экспэрымэнтнага вывучэньня. Стварыў лазэр на электронных пераходах свабодных складаных малекул. Выявіў і дасьледаваў палярызацыю стымуляванага выпрамяненьня і палярызаванай флюарэсцэнцыі арыентацыйна анізатропнай пары складаных малекул. Устанавіў мэханізм дынамікі малекулярнага вярчальнага рэха.

Remove ads

Узнагароды

  • Ленінская прэмія (1980)
  • Дзяржаўная прэмія Рэспбулікі Беларусь (1998)

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads