Скірмантава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скі́рмантава[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Іслачы. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад Койданава, за 49 км ад Менску; за 24 км ад чыгуначнай станцыі Койданава, за 5 км на паўночны захад ад шашы Р65.
Remove ads
Remove ads
Назва
Скірымунт або Скірмунд (Sciremunt, Skīrmund[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова скер- (скір-) (імёны ліцьвінаў Скірыла, Скірвін, Скірман; германскія імёны Scirilo, Scirwine, Scirman) паходзіць ад гоцкага skeirs 'ясны, чысты'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4]. Такім парадкам, імя Скірмунт азначае «чыстая гарлівасьць» або «ясны розум»[6].
Remove ads
Гісторыя
Упершыню ўпамінаецца ў 1802 годзе. У пачатку XX ст. у Койданаўскай воласьці Менскага павету, вёска, 35 двароў, 145 жыхароў, маёнтак, 1 двор, 13 жыхароў. Пад час ІІ-й Усясьветнай вайны лясы на поўначы Койданаўскага раёну сталі сховішчам і прыстанішчам для жыдоў, якія ўцякалі зь Менскага гета. Неўзабаве адыход жыдоў у лес зь Менскага гета набыў стыхійны характар. Невялікія групы накіроўваліся ў лес, ведаючы толькі тое, што недзе ёсьць вёскі Старое Сяло, Лісаўшчына, Скірмантава, і калі дабярэсься туды, то будзеш у небясьпецы — у «партызанскай краіне». Калі група з 30 жыдоў, якія ўцяклі зь Менскага гета, 29 жніўня 1943 г. прыбыла ў в. Скірмантава, то яе раптоўна з усіх бакоў акружылі эсэсаўцы. Разам са 162 (з 170) мясцовымі жыхарамі жыды былі сагнаны ў хлеў і зажыва спалены. Была спалена і вёска — 38 дамоў. Раіса Паўлаўна Куніцкая цудам выжыла — змагла ўцячы ў лес і расказаць пра трагедыю вёскі. Пасьля вайны вёска адноўлена. У часы сталінскіх рэпрэсіяў многія жыхары вёскі былі высланыя ў Сыбір, адкуль так і не вярнуліся.
У 1956 г. на магіле ахвяр фашызму ў цэнтры в. Скірмантава пастаўлены абэліск. Каля Дома культуры ў цэнтры вёскі пастаўлены абэліск на ўшанаваньне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Другую сусьветную вайну. Вёска ўвекавечана ў мэмарыяльным комплексе «Хатынь». На 1 студзеня 2004 году — 168 двароў.
Remove ads
Насельніцтва
- 1909 год — 157 чалавек у вёсцы Скірмунтаве, 28 чалавек у маёнтку Скірмунтаве і 6 чалавек у сялібе Скірмунтаве[7]
- 1999 год — 689 чалавек
- 1 студзеня 2004 году — 510 чалавек
- 2010 год — 617 чалавек
Славутасьці
Ля вёскі знаходзіцца найвышэйшы пункт Беларусі — гара Сьвятая.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads