Віталь Шчэрба
беларускі гімнаст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віт́аль Венядзі́ктавіч Шчэ́рба (13 студзеня 1972, Менск) — беларускі гімнаст, шасьціразовы алімпійскі чэмпіён, адзін з найлепшых гімнастаў усіх часоў. Заслужаны майстар спорту СССР (1991), заслужаны майстар спорту Беларусі (1994).
Віталь Шчэрба — чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Гішпанія), бронзавы прызэр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША), 14-разовы чэмпіён сьвету, 10-разовы чэмпіён Эўропы. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, ЗША), чэмпіён Унівэрсіядаў (1993, 1995).
У 1992 МАК узнагародзіў Шчэрбу прызам «Джэсі Оўэнса» як найлепшага спартоўца року. З 1993 інструктар па спорце Міністэрства спорту і турызму Беларусі, чалец нацыянальнай зборнай каманды па спартовай гімнастыцы.
З 1996 жыве ў ЗША (места Лас-Вэгас), мае ўласную гімнастычную школу; з 1998 — трэнэр зборнай ЗША па спартовай гімнастыцы.
Шчэрба скончыў сваю спартовую кар’еру ў 1997 пасьля пералому рукі, атрыманага з прычыны падзеньня з матацыкла.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Віталь Шчэрба // belarus.by
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads