Іван Вішнявецкі
(пам. 1542) староста чачэрскі і прапойскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́н Вішняве́цкі (1490, Вішнявец — 1543) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Заснавальнік старэйшай галіны роду Вішнявецкіх[2].
Валодаў замкам Вішнявец у Крамянецкім павеце на Валыні. Быў старостам эйшыскім, варнянскім (абодва з 1533), прапойскім, чачэрскім (з 1556), канеўскім і чаркаскім (з 1541).
Remove ads
Біяграфія
З княскага роду Вішнявецкіх гербу «Карыбут», сын Міхала, намесьніка брацлаўскага, і невядомай з Палубінскіх. Меў брата Аляксандра, заснавальніка малодшай галіны роду. Вызнаваў праваслаўе.
Разам з бацькам і братам у 1512 годзе разьбіў крымска-татарскую арду пад Лапушнай. У 1534 годзе ўзначаліў выправу на Смаленск, аднак ня здолеў вызваліць места з-пад улады Маскоўскай дзяржавы. Па сьмерці Канстантына Астроскага стаў арганізатарам абароны Валыні ад нападаў татараў. З гэтай мэтай ачольваў паспалітае рушаньне ў 1534, 1538 і 1540 гадох.
Першы раз ажаніўся з Анастасіяй, дачкой Сямёна Алізаровіча і ўдавой князя Івана Сангушкі. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Кацярына (пам. каля 1580), жонка гетмана вялікага літоўскага Рыгора Хадкевіча
- Зьміцер (пам. 1563), староста чаркаскі і канеўскі
- Жыгімонт (пам. 1552)
- Андрэй (каля 1528 — 1584), ваявода валынскі
- Канстантын (пам. 1574), староста жытомірскі і падваявода кіеўскі
Другі раз ажаніўся з Марыяй Магдаленай Бранковіч, у шлюбе зь якой меў дачку Аляксандру (пам. 1574), жонку маршалка гаспадарскага Івана Шымковіча.
Спачыў у Кіеўска-Пячэрскай лаўры.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads