Вішня (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́шня (у верхняй плыні — Плюскаўка) — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Левай Лясной (прыток Бугу, басэйн Віслы). Цячэ ў Пружанскім і Камянецкім раёнах Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 20 км. Плошча вадазбору 160 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.
Пачынаецца за 4 км на паўночны ўсход ад вёскі Падбельскіх Агароднікаў Пружанскага раёну (на тэрыторыі Белавескай пушчы), вусьце за 2 км на ўсход ад вёскі Ганцоў Камянецкага раёну. Ад вусьця мае 1,4 км каналізаванага рэчышча[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads