Віяман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віяма́н (па-партугальску: Viamão) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 256 тысяч чалавек[1]. Горад ёсьць прадмесьцем Порту-Алегры.
Remove ads
Гісторыя
У XVIII стагодзьдзі рэгіён сучаснага штату Рыю-Грандзі-ду-Сул меў гандлёвы шлях паміж гарадамі Саракаба і Калонія-ду-Сакрамэнту. У гэтым месцы розныя каляністы будавалі маёнткі і займаліся жывёлагадоўляй. З гішпанскім уварваньнем 1766 году паўстала неабходна ўсталяваць урадавы цэнтар капітанства ў рэгіёне. Віяман быў абраны месцам, дзе знаходзілася рэзыдэнцыя губэрнатара да 1773 году. Пасьля гэтага фактычная сталіца капітанства, якое потым стане штатам, была перанесена ў Порту-дус-Кашаяс, вядомым сёньня як Порту-Алегры.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads