АКМ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
7,62-мм Аўтамат Калашнікава мадэрнізаваны (АКМ, Індэкс ГРАУ — 6П1) — аўтамат, прыняты на ўзбраеньне ў 1959 годзе замест аўтамата АК-47 і ёсьць яго далейшым разьвіцьцём.
Remove ads
Адрозьненьні ад АК


Асноўныя адрозьненьні АКМ ад папярэдніка:
|
Remove ads
Варыянты
- АКМС (Азначнік ГРАК — 6П4) — варыянт АКМ са згортваюшчымся ўніз пад цаўё мэталічным прыкладам (прыняты на ўзбраеньне загадам міністра абароны СССР №232 ад 7 верасьня 1962 р.). Сыстэма мацаваньня прыкладу была зьмененая ў параўнаньні з АКС. Прыклад прыпадняты для набліжэньня кропкі ўпору да лініі стральбы. Мадыфікацыя распрацаваная адмыслова для дэсантнікаў.
- АКМЛ (6П1Л) — варыянт АКМ, на якім усталёўвалася бакавое мацаваньне тыпу «ластаўчыная сустава» для ўсталёўкі начнога прыцэла НСП-3 і шчылінападобны полымятушыльнік замест штатнага кампэнсатара (полымятушыльнік распрацаваны адмыслова для комплексу «Л» і адрозьніваецца ад полымятушыльнікаў СВД і КК/ККМ; ён быў патрэбны, каб засьцерагаць начны прыцэл ад засьвятленьня выбліскам ад стрэлу). Маса стралковага комплексу АКМЛ з прыцэлам і без набояў — 6,26 кг. Таксама мелася мадыфікацыя са згортваюшчымся прыкладам — АКМСЛ.
- АКМН (6П1Н) — варыянт АКМЛ, што камплектуецца прыцэлам НСП-3А. Мадыфікацыя са згортваюшчымся прыкладам — АКМСН.
- АКМН-1 (6П1Н-1) — варыянт АКМЛ, што камплектуецца прыцэлам НСПУ. Ёсьць мадыфікацыя са згортваюшчымся прыкладам.
- АКМН-2 (6П1Н-2) — варыянт з начным прыцэлам НСПУМ. Ёсьць мадыфікацыя са згортваюшчымся прыкладам.
Remove ads
Характарыстыкі
Адлегласьці прамога стрэлу з АКМ:
- па грудной постаці — 350 м,
- па бягучай постаці — 525 м.
Засяроджаны агонь вядзецца на адлегласьці:
- па наземным цэлям — до 800 м,
- па паветраным цэлям — до 500 м.
Баявая хуткастрэльнасьць складае:
- пры стральбе адзінкавымі — до 40 стрэлаў у хвіліну,
- пры стральбе чэргамі — до 100 стрэлаў у хвіліну.
Куля захоўвае сваё забойнае дзеяньне на адлегласьці да 1500 м. Дульная энэрґія кулі — 2030 Дж (207 Кіляграм-сіла-мэтар)[1].
Патрабаваньні нармалёвага бою для АКМ:[1]
- усе чатыры прабоіны зьмяшчаюцца ў круг дыямэтрам 15 см;
- сярэдняя кропка трапленьня адхіляецца ад кантрольнае кропкі ня больш чым на 5 см у любым кірунку.
Праверка бою ажыцьцяўляецца стральбою адзінкавымі па праверачнай мішэні альбо чорнаму прамакутніку вышынёю 35 см і шырынёю 25 см, умацаванага на белай тарчы вышынёю 1 м і шырынёю 0,5 м. Адлегласьць стральбы — 100 м, становішча — лежачы з упору, без багнет-нажа, набоі — са звычайнаю куляй, прыцэл — 3.
Дзе сумарнае адхіленьне — палова шырыні цэнтральнае паласы расьсейваньня, якая ўмяшчае 50% усіх трапленьняў, а сэрдавіная палоса — палоса расьсейваньня, якая зьмяшчае ў сабе 70 % трапленьняў.[4] Сумарнае адхіленьне ўключае ў сябе адхіленьні куляў й сярэдніх кропак трапленьня[1].
Дзякуючы ўжытым паляпшэньням зьменшылася расьсейваньне па вышыні трапленьняў адносна АК. Напрыклад, сумарныя адхіленьні на адлегласьці 800 м (вэртыкальнае й па шырыні):
Для параўнаньня:
Remove ads
Будова
АКМ складаецца з такіх аснаўных часткаў і мэханізмаў:
- руля з рульнаю скрынкаю, прыцэльным прыстасаваньнем і прыкладам;
- кампэнсатар (у мадэлях з 60-х рокаў)[9];
- вечка рульнае скрынкі;
- засаўная рама з ґазавым поршням;
- засаўка;
- зваротны мэханізм;
- ґазавая трубка з рульнаю накладкаю;
- ударна-спускавы мэханізм;
- цаўё;
- набойнік;
- багнет-нож.
У камплект АКМ ўваходзяць: прыналежнасьць (шомпал, праціркі, ёршык, зашрубка, выбівачка, шпілька, пянал і масьлянка), дзяга й торба для пераносу набойнікаў. У камплект АКМС дадаткова ўваходзіць чахол для аўтамата з кішэньню для набойніка.
Прыцэльныя прыстасаваньні
Прыцэльнае прыстасаваньне АКМ складаецца з крупкі й прыцэлу, які складаецца з калодкі прыцэлу, плястынчастае пружыны, прыцэльнае ліштвы й хамуціка. На прыцэльнай ліштве нанесеная шкала зь дзяленьнямі ад 1 да 10 (далёкасьць стральбы ў сотнях мэтраў) і букваю «П» (сталая ўсталёўка прыцэла, адпаведная прыцэлу 3).
Да аўтаматаў пазьнейшых выпусках дадаецца прыстасаваньне для стральбы ўночы (самасьвятлівая насадка), што складаецца з адкіднога цэліка з шырокім праёмам (усталёўваецца на прыцэльнай ліштве) і шырокай крупкі (апранаецца на крупку зброі зьверху), на якія нанесеныя кропкі, якія сьвецяцца. Дадзенае прыстасаваньне не аддзяляецца падчас эксплюатацыі — пры стральбе ўдзень крупка і цэлік адкідаюцца ўніз, не замінаючы карыстацца стандартнымі прыцэльнымі прыстасаваньнямі.
Remove ads
Прынцып дзеяньня аўтаматыкі
Праца аўтаматыкі АКМ заснаваная на выкарыстаньні энэрґіі парахавых ґазаў, што адводзяцца з канала рулі. Пры стрэле частка парахавых ґазаў, што выштурхваюць кулю, накіроўваецца праз адтуліну ў сьценцы рулі ў ґазавую камэру, цісьне на пярэднюю сьценку ґазавага поршня, адкідваючы поршань і засаўную раму з засаўкаю ў задняе становішча. Засаўка адчыняе канал рулі, ціск парахавых газаў выцягвае з патроньніка набойніцу й выкідвае яе вонкі. Засаўная рама сьціскае зваротную спружыну і ставіць цынгель на напяцьцё аўтаспуску.
Пад дзеяньнем зваротнага мэханізму засаўная рама з засаўкаю вяртаюцца ў пярэдняе становішча. Засаўка дасылае новы набой у патроньнік і зачыняе канал рулі. Засаўная рама выводзіць шаптала аўтаспуску з-пад напяцьця аўтаспуску цынгеля.
Замыканьне засаўкі ажыцьцяўляецца паваротам направа і, як вынік, заходам яго баявых выступаў за баявыя ўпоры рульнае скрынкі.
Remove ads
Разборка й зборка
Парадак няпоўнае разборкі
Няпоўная разборка азтамата праводзіцца для чысткі, змазкі й агляду ў такім парадку:
- Адлучыць набойнік.
- Праверыць, ці няма набоя ў патроньніку, для чаго адпусьціць засьцерагальнік уніз, паставіўшы яго ў становішча «АВ» (аўтаматычны) ці «ОД» (адзінкавы агонь), адвесьці за дзяржальню засаўную раму назад, агледзіць патроньнік, адпусьціць дзяржальню засаўное рамы і спусьціць цынгель з баявога напяцьця.
- Выняць пянал з прыладамі з гнязда прыклада.
- Адлучыць шомпал.
- Адлучыць вечку рульнае скрынкі.
- Адлучыць зваротны мэханізм.
- Адлучыць засаўную раму з засаўкаю ад рульнае скрынкі.
- Адлучыць засаўку ад засаўное рамы.
- Адлучыць ґазавую трубку з рульнаю накладкаю.
Парадак зброкі пасьля непоўнае разборкі
- Далучыць ґазавую трубку з рульнаю накладкаю да рулі.
- Далучыць засаўку да засаўное рамы.
- Далучыць засаўную раму з засаўкаю да рульнае скрынкі.
- Далучыць зваротны мэханізм.
- Далучыць вечку рульнае скрынкі.
- Спусьціць цынгель з баявога напяцьця й паставіць на засьцерагальнік: націснуць на спускавы гачок і падняць перамыкач уверх да адмовы.
- Далучыць шомпал.
- Укласьці пянал у гняздо прыклада.
- Далучыць набойнік да аўтамата.
Поўная разборка
Поўная разборка ладзіцца для чысткі пры моцным забруджваньні, пасьля знаходжаньня аўтамата пад дажджом ці ў сьнезе, пры пераходзе на новую змазку або рамонце ў такім парадку:
- Няпоўная разборка;
- Разабраць набойнік;
- Разабраць зваротны мэханізм;
- Разабраць засаўку;
- Разабраць ударна-спускавы мэханізм;
- Адлучыць цаўё.
Зборка пасьля поўнае разборкі ажыцьцяўляецца ў адваротным парадку.
Улетку (пры тэмпэратуры вышэй за +5 °C) неабходна выкарыстоўваць стральбовую змазку й РЧР (раствор чысткі рулей), а ўзімку (ад +5 °C да — 50 °C) — вадкую стральбовую змазку (для змазкі й ачысткі ад нагару), старанна выдаліўшы (прамыўшы ўсе мэталічныя часткі ў вадкай стральбовай змазцы й абцёршы іх чыстым рызьзём) перад гэтым летнюю змазку. Для захоўваньня на складзе на працягу доўгага часу аўтамат змазваецца вадкаю стральбоваю змазкаю, загортваецца ў адзін пласт інгібітованае, а потым у адзін пласт парафінаванае паперы.
Remove ads
Краіны-эксплюатанты


ААЭ [10]
Азэрбайджан[10]
Альбанія[10]
Альжыр [10]
Ангола [10]
Армэнія[10]
Аўганістан[11]
Банглядэш[10]
Батсвана [10]
Баўгарыя[10]
-
Беларусь[10]
Босьнія і Герцагавіна[10]
Буркіна-Фасо
Бурундзі
Бэнін [10]
Віетнам[10]
Вугоршчына: Варыянт AK-63.[10]
Габон [10]
Гаяна [10]
Гвінэя[10]
Гвінэя-Бісаў [10]
Грузія[10]
Джыбуці [11]
ДР Конга[10]
Емэн [10]
Замбія [10]
Зымбабвэ [10]
Ізраіль[10]
Індыя[10]
Ірак [10]
Іран[10]
Каба-Вэрдэ [10]
Казахстан[10]
Камбоджа [10]
Каморскія выспы [10]
Камэрун
Катар [10]
КНДР : Варыянт Тып 68.[10]
Конга [10]
Куба[10]
Кыргыстан [11]
Лаос [10]
Латвія[10]
Лесота [10]
Летува[10]
Лібан
Лібія [10]
Лібэрыя [10]
Мадагаскар [10]
Мазамбік [10]
Паўночная Македонія[10]
Малдова[10]
Малі [10]
Манголія [10]
Марока[10]
НДР: Варыянт MPi-KM.[12]
Пакістан: Варыянт Тып 56.[10]
Польшча[12]
Пэру [10]
Расея: Знаходзяцца ў абмежаваным выкарыстаньні, з 1974 року замяняюцца на АК-74.[10]
Руанда
Румынія: Варыянт PM md. 63.[10]
Самалі [10]
Сан-Тамэ і Прынсыпі [10]
Саудаўская Арабія
Славенія[10]
Судан[10]
Сурынам [10]
СФРЮ: Варыянт Zastava M70.[13]
Сырыя [10]
Сьера-Леонэ [10]
Сэйшэльскія выспы [10]
Сэрбія [10]
Таджыкістан [10]
Танзанія [10]
Тога [10]
Туркмэністан [10]
Турэччына[10]
Узбэкістан [10]
Украіна [10]
Фінляндыя : Выкарыстоўваюцца як імпартныя клёны (напрыклад, кітайскі Тып 56 пад пазначэньнем RK 56 TP і ўсходненямецкі MPi-KM пад пазначэньнем RK 72) разам з ўласнымі распрацоўкамі на ґрунце АКМ (Rk 62).[14]
Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка [10]
Чад [10]
Эгіпет: Варыянт Misr.[15][16][17][18][19]
Экватарыяльная Гвінэя [10]
Эрытрэя [10]
Эстонія [10]
Этыёпія [11]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads