Гаймарыт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гаймарыт (верхнясківічны сінусіт) — запаленьне сьлізьніцы верхнясківічнай(en) каляноснай пазухі(en)[1]. Назоў ад прозьвішча лекара Натаніэля Гаймара(en), які ўпершыню апісаў прыкметы хваробы ў ХVІI стагодзьдзі. Выклікаецца парушэньнем ачышчэньня пазухаў праз ацёк сьлізьніцы. Ускладненьне вядзе да запаленьня мазгавой абалонкі (мэнінгіт).

Папярэджаньне

Хваробу прадухіляе лячэньне карыесу зубоў і запаленьня ў роце (парадантыт), змазваньне ноздраў супрацьмікробным сродкам (аксалінавая мазь і мэнтолавы алей) перад выхадам на вуліцу ў халодную пару.

Чыньнікі

Разьвіцьцю хваробы спрыяе насмарк, інфэкцыя (грып і шкарлятына), карыес верхніх зубоў, парушэньне насавога дыханьня праз адэноіды, пераахаладжэньне.

Праявы

Хвароба выяўляецца праз агульную слабасьць, закладзенасьць носа, адчуваньне ціску і напругі ў вобласьці вачэй, шчок і верхняй сківіцы, боль у вобласьці каляносных пазухаў, галаўны боль пры кашлі, чханьні і нахіле галавы. Адзначаецца павышэньне тэмпэратуры цела і гнойныя выдзяленьні з носа[2].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads