Галадзянка

возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Галадзянка
Remove ads

Галадзя́нка (Падкасьцёлак) — возера ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 34 км на паўночны ўсход ад гораду Астраўцу, каля вёскі Падкасьцёлак. Належыць да групы Сарачанскіх азёр.

Возера
Галадзянка
КраінаБеларусь
Плошча0,33 км²
Плошча вадазбору1,7 км²
Максымальная глыбіня6,1 м
Найбольшая даўжыня0,9 км
Найбольшая шырыня0,49 км
Даўжыня берагавой лініі2,59 км
Аб’ём вады1,32 млн м³
Каардынаты54°51′35″ пн. ш. 26°16′20″ у. д.
Галадзянка на мапе Беларусі ±
Thumb
Галадзянка
Галадзянка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Страчы. Плошча Галадзянкі складае 0,33 км². Найбольшая глыбіня возера — 6,1 м. Даўжыня возера — 0,9 км, найбольшая шырыня — 0,49 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,32 млн м³. Даўжыня берагавой лініі возера складае 2,59 км, плошча вадазбору — 1,7 км². Велічыня празрыстасьці вады ў возеры складае 2,2 м.

Thumb
Ранак на Галадзянцы

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 8 м, на поўдні сягаюць 15 м. Схілы парослыя лесам, на захадзе і ўсходзе — разараныя. Берагі возера нізкія, знаходзяцца пад хмызьняком. На захадзе і поўдні зьліваюцца з схіламі.

Дно вадаёма да 2 м пяшчанае, на большых глыбінях — глеістае.

На захадзе з возера выцякае ручай у возера Галодна.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 119
  • Озера Белоруссии. О.Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988

Вонкавыя спасылкі

Галадзянкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads