Галашкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гала́шкі (па-расейску: Галашки, па-інгуску: Галашке) — вёска ў Сунжанскім раёне Інгушэтыі, што ў Расеі.
Remove ads
Разьмяшчэньне
Знаходзіцца на левым беразе ракі Аса, якая цячэ ў раку Сунжа. Найбліжэйшымі вёскамі зьяўляюцца: на поўначы — Алхасты; на паўночным захадзе — Сурхахі, Алі-Юрт; на паўночным усходзе — Аршты; на поўдні — Мужычы; на паўднёвым усходзе — Датых; на паўднёвым захадзе — Камгарон.
Гісторыя
Вёска Галашкі існавала ў XIX стагодзьдзі. Прымала ўдзел у супраціве расейскай навале. Жыхары вёскі падтрымлівалі імама Шаміля. Прымалі ўдзел у першай і другой расейска-чачэнскай войнах. У 1944 годзе жыхары вёскі былі выселеныя. Вёска атрымала новую назву Первамайскае. У 1990-я гады была вернута старая назва — Галашкі.
Насельніцтва
У вёсцы жыве каля 7000 чалавек. Большасьць зь іх — інгушы. Насельнікі вёскі займаюцца земляробствам і трохі жывёлагадоўляй.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads