Галубоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галубо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар сельсавету — вёска Галубы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Зачэпіцкі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Зачэпічы. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.

16 ліпеня 1954 году перайменаваны ў Галубоўскі сельсавет, цэнтар перанесены ў вёску Галубы[1]. З 17 красавіка 1962 году ў складзе Мастоўскага раёну, з 25 сьнежня 1962 году ў складзе Шчучынскага раёну, з 6 студзеня 1965 году ў складзе адноўленага Мастоўскага раёну.

26 лютага 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Воля-Крупіцы, Галубы, Маскалі, Руда Ліпічанская, Стукалы, Шасьцілы, Шымкі, Ярчакі — перададзеныя ў склад Курылавіцкага сельсавету[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году складала 649 чалавек[3], зь іх 95,2% — беларусы, 3,5% — палякі[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads