Гальмстад

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гальмстад
Remove ads

Гальмстад (па-швэдзку: Halmstad) — горад на паўднёвым захадзе Швэцыі, у лэне Галяндзе, у аднайменным ляндскапе, цэнтар аднайменнай камуны і яе найбуйнейшы горад. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 66 124 чалавекі. Порт пры ўпадзеньні ракі Нісану ў Лягольмскую бухту.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Гальмстад узьнік у X—XI стагодзьдзях, аб чым сьведчаць знаходкі ў раёне руінаў царквы Эўрабю. Аднак першыя згадкі адносяцца толькі да 1231, у г. зв. Земляной кнізе дацкага караля Вальдэмара. Першы гарадзкі прывілей які атрымаў Гальмстад, датуецца 1307 годам. У XIII стагодзьдзі дамініканы заснавалі тут кляштар, а ў XV стагодзьдзі была пабудавана царква Сьвятога Мікалая, якая сёньня зьяўляецца найстарэшым будынкам гораду. Напрыканцы XV стагодзьдзя ў горадзе зьявіліся й францішкане, аднак ужо ў 1530–я гады абодва ордэны спынілі сваё існаваньне ў горадзе ў сувязі з Рэфармацыяй. У 1534 годзе Гальмстад быў узяты ў аблогу швэдамі (да сярэдзіны XVII стагодзьдзя ўвесь поўдзень і паўднёвы захад сучаснае Швэцыі быў дацкім). У 1598—1605 гадах па загадзе дацкага караля Крыстыяна IV у Гальмстадзе былі пабудаваныя новыя абарончыя збудаваньні: фартэцыя з чатырма брамамі, шасьцю бастыёнамі і двума месцамі зручнымі для разьмяшчэньня гарматаў. У 1645 годзе, як вынік Брэмсэбрускага міру, Галянд адыходзіць да Швэцыі, а ўжо праз 13 гадоў, у Роскіле яна канчаткова замацавала за сабою гэтыя тэрыторыі. Падчас Сконскай вайны, у 1676 годзе пад Гальмстадам адбылася бітва паміж швэдамі і датчанамі. У 1678 годзе ў горадзе зьбіраўся швэдзкі рыксдаг. У 1734 годзе большая частка гарадзкіх умацаваньняў была зьнішчана. З 1823 году адбываецца індустрыялізацыя гораду. У 1837–1840 быў перабудаваны порт, што спрыяла разьвіцьцю гораду. Напрыканцы XIX стагодзьдзя Гальмстад хутка расьце, а с пачатку XX стагодзьдзя зноў становіцца важным гарнізонным горадам. У 1931 годзе ў горадзе мелі месца сутыкненьні паміж партовымі працаўнікамі і работадаўцамі. У 1956 годзе быў пабудаваны Замкавы мост (па-швэдзку: Slottsbron).

Remove ads

Славутасьці

  • Руіны царквы ў раёне Эўрэбю (XII стагодзьдзе)
  • Царква Сьвятога Мікалая (XV стагодзьдзе)
  • Замак (пачатак XVII стагодзьдзя)
  • Паўночная брама (па-швэдзку: Norre Port, 1601 год)
  • Фантан «Эўропа і тур» Карла Мілеса (1926)
  • Галяндзкі (т. б. Галянду) Музэй мастацтваў
  • Парк Пікаса

Асобы

Музыкі

  • Ю́нас А́льтбэрг — швэдзкі сьпявак, музычны прадусар і дыджэй
  • Пэр Гэсьле — музыка, між іншым удзельнік гуртоў Gyllene Tider і Roxette
  • Матс Пэрсан — музыка, удзельнік Gyllene Tider, заснавальнік музычнай студыі Tits & Ass і Halmstad Records
  • Мікаэль Амат — гітарыст (Arch Enemy, Spiritual Beggars)
  • Лінэя Гэнрыксан — поп– і джазавая сьпявачка
  • Рікард Сёдэрбэрг — опэрны сьпявак

Палітыкі

  • Карл Більт — швэдзкі палітык, прэм’ер-міністар Швэцыі (1991—1994)

Пісьменьнікі

  • Крыстафэр Карлсан — пісьменьнік
  • Эльза Гравэ — пісьменьніца
  • Свэн Нурдквіст — дзіцячы пісьменьнік

Спартоўцы

  • Сафія Арвідсан — тэнісістка
  • Фрэдрык Юнгбэрг — футбаліст
  • Уля Ліндгрэн — гандбаліст, трэнер па гандболе

Галерэя

Вонкавыя спасылкі

Гальмстадсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads