Ганс Вільгельм Гайгер

нямецкі фізык From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганс Вільгельм Гайгер
Remove ads

Ганс Ві́льгельм Га́йгер (па-нямецку: Hans Geiger, 30 верасьня 1882 — 24 верасьня 1945, Патсдам) — нямецкі фізык, першым стварыў дэтэктар альфа-часьцінак і іншых іянізаваных выпраменьваньняў. Найбольш вядомы як вынаходнік лічыльніка Гайгера і ўдзельнік экспэрымэнту, у якім было адкрытае атамнае ядро (разам з Эрнэстам Марсдэнам). Нарадзіўся ў горадзе Нойштат-ан-дэр-Вайнштрасэ, Райнлянд-Пфальц, Нямеччына. Нарадзіўся ў сям’і Вільгельма Гайгера, прафэсара Ўнівэрсытэту Эрлянгена-Нюрнбэрга. Ганс Вільгельм Гайгер паступіў ва ўнівэрсытэт Эрлянгена ў 1902 годзе і атрымаў ступень доктара ў 1906 годзе[12]. У 1907 годзе ён пачаў працу з Эрнэстам Рэзэрфордам ва ўнівэрсытэце Манчэстэра і ў 1909 годзе, разам з Эрнэстам Марсдэнам, правёў знакаміты экспэрымэнт з залатой фольгай, у якім было адкрыта атамнае ядро. Рэзэрфорд і Гайгер стварылі трубку Рэзэрфорда-Гайгера, якая пазьней стала лічыльнікам Гейгера[13][14][15]. У 1911 годзе Гайгер і Джон Мітчэл Нэтал выявілі закон Гайгера-Нэтала (яшчэ завецца правіла Гайгера-Нэтала) і правялі экспэрымэнты, якія прывялі да стварэньня мадэлі атама Рэзэрфорда[16][17]. У 1928 годзе Гайгер са сваім вучнем Вальтарам Мюлерам стварыў удасканаленую вэрсію лічыльніка Гайгера, лічыльнік Гайгера-Мюлера[18][19].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads