Ганятычы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганятычы
Remove ads

Ганя́тычы (па-польску: Honiatycze) — вёска ў Грубешаўскім павеце Любельскага ваяводзтва Рэспублікі Польшча. Уваходзіць у склад гміны Вербкавіцы. Знаходзіцца прыкладна за 10 км на паўднёвы захад ад Вербкавіцаў, 21 км (13 mi) на паўднёвы захад ад Грубешава і 98 км на паўднёвы ўсход ад Любліну.

Хуткія факты

Па стане на 12 студзеня 2007 року тут пражывалі 216 чалавек, у тым ліку 106 жанчынаў і 110 мужчынаў.

Remove ads

Мінуўшчына

АД 1749 року — уласнасьць Рулікоўскіх гербу «Кораб».

Да скасаваньня ў 1875 року тут існавала філія ўніяцкае парафіі ў Вакіёве. Драўляная ўніяцкая царква, пераробленая на праваслаўную, была зьнішчаная ў Першую сусьветную вайну. У 1918 року ўзноўленая як каталіцкая, аднак у 1944 року ізноў спаленая разам з усёй вёскай украінскімі паўстанцамі.

Па вайне ацалелыя мяшканцы ўзяліся за аднаўленьне вёскі і — нелегальна — касьцёлу, які быў збудаваны ў дрэва ў 1956 року і высьвечаны ў гонар Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. У 1993 року ён быў заменены мураваным.

У 1975—1998 роках вёска ўваходзіла ў склад Замойскага ваяводзтва.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

У вёсцы знаходзіцца помнік у гонар ахвяраў і абаронцаў незалежнасьці Польшчы.

У 1993 року тут быў збудаваны мураваны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі Тышавецкага дэканату Замойска-Любачаўскае дыяцэзіі. Пры касьцёле знаходзіцца магіла жаўнераў 1920 року.

За 1 км ад вёскі знаходзіцца рыма-каталіцкі цьвінтар (былы ўніяцкі і праваслаўны) плошчай 0,55 га.

Яшчэ адныя могілкі, пакуль не абазначаныя нават шыльдачкай, знаходзяцца на полі. У ёй пахаваныя ахвяры масавага расстрэлу нацыстамі жыдоўскага насельніцтва Ганятычаў.

Remove ads

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

  • У Ганятычах, уласнасьці жонкі, па вяртаньні з высылкі ў Пермскую губэрню жыў Люцыян Крашэўскі.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads