Люцыян Крашэўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Люцыян Крашэўскі
Remove ads

Люцыя́н Крашэ́ўскі гербу «Ястрабец» (24 ліпеня 1820, Пружаны, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя — 2 лютага 1892, Ганятычы[2] або Яалін[1]) — беларускі і польскі мастак, фатограф, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гг.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Сын землеўласьнікаў Яна і Зоф’і Мальскай. Браты Юзэф і Каетан Крашэўскі — польскія пісьменьнікі.

Thumb
Надмагільле Люцыяна Крашэўскага ў Вішніцах (Польшча)

Скончыў кляштарную школу ў Лыскаве, Сьвіслацкую гімназію, Дэрпцкі (Тартускі) ўнівэрсытэт (прыродазнаўчы факультэт). Пасьля вярнуўся ў родавы маёнтак Доўгае ля Пружанаў, ажаніўся са Стэфаніяй Сулкоўскай.

Захапіўся маляваньнем. У 1857 годзе наведаў мастацкія галерэі ў Бэльгіі, Галяндыі і Нямеччыне, дзе захапіўся таксама фатаграфаваньнем.

Удзельнік паўстаньня 1863-64 гадоў. За дапамогу паўстанцам сасланы ў места Кунгур Пермскай губэрні, а ягоны маёнтак Выдзерка канфіскаваны. Праз тры рокі Люцыян быў перавезены пад нагляд паліцыі ў Цывільск Казанскай губэрні, дзе стварыў фотаатэлье. Захавалася вялікая колькасьць ягоных фатаздымкаў, якія цяпер зьяўляюцца важным матэрыялам для вывучэньня Чувашыі XIX стагодзьдзя[3].

У 1868 атрымаў дазвол на вяртаньне ў Царства Польскае[4]. Па вяртаньні са ссылкі на пачатку прадаў сваю частку маёмасьці Каятану. Жыў у Варшаве і ў маёнтку сваёй жонкі Стэфаніі — Ганятычах.

Памёр у Ганятычах (цяпер у Грубешаўскім павеце Польшчы) або ў Яаліне Пружанскага павету ў 1892 годзе, пахаваны на могілках у Вішніцах.

Remove ads

Творчасьць

Ілюстраваў творы свайго брата Язэпа. Працаваў у жанры малюнку, графікі і акварэлі. Адлюстроўваў асаблівасьці жыцьця Польшчы, Беларусі й Летувы напярэдадні паўстаньня. Рабіў замалёўкі помнікаў архітэктуры і народных тыпаў на Гарадзеншчыне.

Стаў адным зь першых фатографаў-мастакоў і фотарэпартэраў на Беларусі. На фотазамалёўках адлюстраваныя Ўрал, Чувашыя, Гарадзеншчына, Берасьцейшчына, Любліншчына. Ягоныя творы захоўваюцца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве і Акадэміі навук Украіны. У Беларусі твораў Люцыяна Крашэўскага няма[3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads