Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы
вну ў Горадні (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы (ГарДУ, ГДУ імя Я. Купалы, Купалаўскі ўнівэрсытэт[1]) — дзяржаўная вышэйшыя навучальная ўстанова. Заснаваны 22 лютага 1940 году. Гэта галоўны цэнтар навукі, культуры і адукацыі Гарадзеншчыны. У складзе ўнівэрсытэту 15 клясычных факультэтаў і аб’яднаньне катэдраў сацыяльна-гуманітарных навук, дзе па 64 спэцыяльнасьцях навучаюцца больш за 17 000 студэнтаў. Ва ўнівэрсытэце працуюць больш за 1200 штатных выкладчыкаў (70 прафэсараў і дактароў навук, больш чым 460 дацэнтаў і кандыдатаў навук).
Remove ads
Факультэты
- Факультэт матэматыкі і інфарматыкі
- Ваенны факультэт
- Факультэт фізычнай культуры
- Факультэт мастацтваў і дызайну
- Пэдагагічны факультэт
- Факультэт гісторыі і сацыялёгіі
- Філялягічны факультэт
- Факультэт турызму і сэрвісу
- Юрыдычны факультэт
- Факультэт эканомікі і кіраваньня
- Факультэт біялёгіі і экалёгіі
- Інжынэрна-будаўнічы факультэт
- Фізыка-тэхнічны факультэт
- Факультэт інавацыйных тэхналёгіяў машынабудаваньня
- Факультэт перападрыхтоўкі і павышэньня кваліфікацыі кадраў «Школа турызму і гасьціннасьці»
Remove ads
Абвінавачваньні ў палітычных рэпрэсіях студэнтаў
ВНУ абвінавачваецца ў выключэньні студэнтаў з палітычных прычынаў. Паводле рапарту польскага фонду «Свабода і дэмакратыя», Сяргей Маскевіч, рэктар унівэрсытэту, выключаў студэнтаў за іхнюю палітычную дзейнасьць. Ягона наступнік Яўген Роўба запатрабаваў з гэтых самых прычынаў выключыць Яўгена Скрабутана[2]. Паводле рапарту, прымала ў гэтым удзел таксама Т.І. Бадзюкова, былая прарэктар па справах выхаваньня ВНУ[3], а Н.А. Карпіцкая, прарэктар па адміністрацыйных справах, дамапагала Бадзюковай у перасьледзе студэнтаў[4]. У дзеяньнях супраць студэнтаў, якія займаліся палітычнай дзейнасьцю, удзельнічаў таксама спрацоўнік унівэрсытэту Н.А. Ваўковіч[5].
Remove ads
Вядомыя навучэнцы
- Вадзім Саранчукоў — грамадзкі дзяяч, сябра БНФ
- Вольга Лета — прадпрымальніца
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads