Сяргей Маскевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Алякса́ндравіч Маске́віч (нар. 1953; в. Быкаўка, Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі палітык. Доктар фізыка-матэматычных навук (1996), прафэсар (1997)[1]. 5- ы міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010—2014). Акадэмік Міжнароднай акадэміі адукацыі. Выдатнік адукацыі (2013).
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1974 г. скончыў Гарадзенскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут імя Я. Купалы па спэцыяльнасьці «фізыка». Навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук БССР. У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па фізыка-матэматычных навуках. Затым працаваў на катэдры агульнай і тэарэтычнай фізыкі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (ГрДУ) лябарантам, старшым лябарантам, старшым інжынэрам, старшым навуковым супрацоўнікам, старшым выкладчыкам і дацэнтам. У 1995 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па фізыка-матэматычных навуках і стаў прарэктарам ГрДУ па навуковай працы. З 1 лістапада 1997 г.[1] па 2005 год быў рэктарам Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Я. Купалы.
Быў дэпутатам Гарадзенскага абласнога савету дэпутатаў 23-га і 24-га скліканьняў. З кастрычніка 2004 году па сьнежань 2010-га быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га і 4-га скліканьняў, дзе займаў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД[2]. З 29 сьнежня 2010 году па 27 сьнежня 2014-га займаў пасаду міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь[3]. Аўтар больш як 300 навуковых працаў па фізыцы малекулаў і мэнэджмэнту ў адукацыі ды інш.[4]. Вядомы дасьледаваньнямі ў галіне спэктраскапіі складаных біяарганічных малекулаў, оптыкі нанакампазытных паўправадніковых і мэталічных матэрыялаў. Распрацаваў мэтад спэктраскапіі гіганцкага камбінацыйнага расьсейваньня сьвятла[1].
З 2015 да 2023 году ўзначальваў Міжнародны экалягічны інстытут БДУ, пазьней прафэсар гэтага інстытута[5]. Старшыня Презыдыюму грамадзкага аб’яднаньня выпускнікоў Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Янкі Купалы[6].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads