Гарадніца (Горадня)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарадніца (Горадня)
Remove ads

Гарадніца — гістарычны раён Горадні, які стаў часткай гораду ў 18 стагодзьдзі, калі гарадзенскім старастам стаў Антоні Тызэнгаўз. Сёньня займае тэрыторыю гарадзкога парка імя Жана Эмануэля Жылібэра, плошчу Антонія Тызэнгаўза і навакольныя вуліцы.

Thumb
Гарадніца ў 1789 годзе
Гістарычны раён
Гарадніца
Thumb
Вуліца Ажэшкі, цэнтар Гарадніцы
КраінаБеларусь
ГорадГорадня
Каардынаты53°41′10.92″ пн. ш. 23°50′9.01″ у. д.
Архітэктурны стыльбарока, клясыцызм
Першае згадваньнеXVIII ст.
БудаваньнеXVIIIXIX
Статусмікрараён
Гарадніца на мапе Беларусі
Thumb
Гарадніца
Гарадніца
Гарадніца на Вікісховішчы
Remove ads

Гісторыя

Гарадніца — гістарычны раён Горадні, створаны па ініцыятыве Антонія Тызэнгаўза ў 17651785 у вёсцы Гарадніца (зараз цэнтральная частка гораду), з мэтаю стварэньня новага культурна-прамысловага цэнтра на 1500 жыхароў (архітэктар І. Мёзэр (17651774), Дж. Сака (1774—1785)).

У 1765 надворны падскарбі літоўскі і староста гарадзенскі Антоні Тызэнгаўз, па даручэньню караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага прыняў кіраваньне Гарадзенскімі каралеўскімі эканоміямі. У пэрыяд з 1765 па 1785, у Горадні, Тызэнгаўз перабудаваў прадмесьце Гарадніца і фактычна зрабіў зь яго новы адміністрацыйны, культурны і прамысловы цэнтар, які ўключаў шэраг будынкаў разнастайнага прызначэньня.

Замена дробнай рамеснай вытворчасьці на мануфактуры спрыяла павышэньню фінансавай стабільнасьці Гарадзенскай эканоміі, што дазваляла запрашаць вядомых навукоўцаў з розных краін Эўропы. Большая частка Гарадніцы была разбураная падчас першай і другой сусьветных войнаў або падчас рэканструкцый гораду.

Remove ads

Комплекс

Хуткія факты Вонкавыя выявы ...

Уключала 85 будынкаў рознага тыпу, якія грунтаваліся вакол пляцовак, вуліц і завулкаў. Пры забудове ўпершыню ў гісторыі градабудаўніцтва Беларусі былі выкарыстаны новыя мэтады праектаваньня і будаўніцтва, выкананы высокі тэмпы будаўнічых прац. Забудова складалася з 3 асобных рэгулярна сплянаваных зон: адміністрацыйна-культурнай, вучэбнай, прамысловай, якія мясьціліся адпаведна ў заходняй, цэнтральнай і ўсходняй частках Гарадніцы.

Тэрыторыя Гарадніцы абмежавана вуліцамі Віленскай, Ажэшкі, 17 Верасьня, Астроўскага, Пушкіна і Міцкевіча. Галоўная пляніровачная восьсю раёна зьяўляецца вуліца Ажэшкі (былая Раскоша, Мураўёўская, Садовая), а кампазыцыйным цэнтрам — плошча Тызэнгаўза (былая Тэатральная, Дварцовая, Вольнасьці).

Адміністрацыйна-культурная зона

Thumb
Палац Тызэнгаўза.

Адміністрацыйна-культурная зона — найбольш захаваўшаяся частка забудовы (6 збудаваньняў). У яе ўваходзілі палац Тызэнгаўза, дом віцэ-адміністратара і склад, будынак тэатра, дом лясной адміністрацыі і лямус.

Палац Тызэнгаўза

Thumb
Абмерны чарцёж палаца Тызэнгаўза

Дом віцэ-адміністратара

Будынак пабудаваны як дом віцэ-адміністратара. Мае рысы барока і клясыцызму, 2-павярховы, пабудаваны з цагліны, пакрыты вальмавым дахам. Галоўны, заходні і ўсходнія фасады аформленыя шырокімі лапаткамі, філёнгамі і нішамі, па баках раскрапаваныя плоскімі рызалітамі. Верхні паверх аддзелены карнізным поясам і багата дэкараваны. Аконныя праёмы прамавугольныя. Першапачатковая пляноўка і строй інтэр’ераў не захаваліся. Сёньня ў будынку месьціцца Гарадзенскі дзяржаўны архіў.

Тэатар

Дом лясной адміністрацыі

Будынак двухпавярховы з мансардай, прамавугольны ў пляне. Вальмавы дах з мансардамі на тарцовых фасадах зьяўляецца асноўным элемэнтам кампазыцыі. Цэнтральныя часткі падоўжных фасадаў вылучаны неглыбокімі рызалітамі. Сьцены атынкаваныя, завершаныя карнізам. Паверхі падзелены цягай. Вокны прамавугольныя. Унутраная пляніроўка калідорная, пакоі разьмешчаны па перымэтры будынка.[1]

На падрыхтаваным каля 1780 году пляне Гарадніцы будынак знаходзіўся на задворках тэатральнай (Крывой) афіцыны ў паўночнай частцы забудовы і меў выконваць фунцыю стаеннай афіцыны. На пляне будынак № 654 быў названы «oficyną drzewniczowską», таму гісторык беларускай архітэктуры А. Д. Квітніцкая аскрэсьліла яе «будынакам лясной адміністрацыі».[2]

Лямус

Вучэбная зона

У вучэбную зону ўваходзілі батанічны сад (сёньня на яго месцы парк імя Жылібэра), будынак мэдыцынскай школы.

Батанічны сад

Медыцынская школа

Для школы быў пабудаваны каменны сімэтрычны будынак у стылі позьняга барока. Цэнтральная 3-павярховая частка завершаная вальмавым дахам. Галоўны фасад раскрапаваны на вуглах 2 вялікімі кантаванымі эркерамі, якія раней былі накрытыя стуленымі ўвагнутымі купаламі. Фасады ўпрыгожаныя ордэрнай плястыкай, 2 ніжніх паверху эркераў аб’яднаныя пілястрамі. Да асноўнага аб’ёму па баках прымыкаюць 1-павярховыя прыбудовы. Пляніроўка калідорная, у цэнтральнай частцы з аднабаковым, у прыбудовах з двухбаковым разьмяшчэньнем памяшканьняў. Будынак часткова перабудаваны ў канцы 19 ст.

Існавала школа ў 1775—1781. Яе кіраўніком быў францускі прыродазнавец, хірург, анатом Жан Эмануэль Жылібэр. Пры школе існавалі шпіталь, анатамічны кабінэт, заалягічны музэй, бібліятэка, батанічны сад, заалягічны парк. У школе праводзіўся пачатковы курс мед. навучаньня, сумешчаны з вывучэньнем агульнаадукацыйных прадметаў.

У шматлікіх літаратурных крыніцах атрымала распаўсюджваньне і сустракаецца другое значэньне школы — акадэмія. У 1781 перакладзеная ў Вільню, дзе на яе базе створаны медыцынскі факультэт унівэрсытэта.

Прамысловая зона

Прамысловая зона складалася з будынкаў мануфактур: суконных, зброевых, фарбавальных і інш. (не захаваліся) і 20 тыпавых жылых дамоў (захаваўся толькі адзін).

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads