Гара Міндоўга (Наваградак)
узгорак у Наваградку From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гара Міндоўга — помнік гісторыі XIII стагодзьдзя ў Наваградку. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы места, на тэрыторыі паміж гістарычнымі Кавальскай і Траецкай вуліцамі[a]. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік гісторыі і археалёгіі | |
Гара Міндоўга | |
![]() Гара Міндоўга | |
Краіна | Беларусь |
Места | Наваградак |
Каардынаты | 53°36′01″ пн. ш. 25°50′07″ у. д. |
Статус | Ахоўная зона |
Гара Міндоўга на мапе Беларусі ![]() ![]() Гара Міндоўга | |
![]() |
Паводле мясцовага паданьня, тут у XIII ст. спачыў заснавальнік Вялікага Княства Літоўскага кароль Міндоўг[1].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Мясцовае паданьне гаворыць, што пад гарой пахавалі караля Міндоўга: па сьмерці гаспадара яго падданыя насыпалі вялікі курган з чыстага нёманскага пяску[2]. Пра паданьне ўпамінаецца ў першай манаграфіі пра Наваградак, выдадзенай на лацінскай мове ў Львове ў 1795 годзе[3]. Такая назва таксама магла ўзьнікнуць ад таго, што на гэтай гары і вакол яе, магчыма, праходзіла ў 1253 годзе каранацыя Міндоўга, бо паводле летапісу, каранацыя праходзіла не ў замку, а каля яго.

Яшчэ адно паданьне расказвае, што пазьней на вяршыні гары была мармуровая надмагільная пліта на якой узвышалася выява дзяўчыны з тварам анёла. Тут спачыла прыгажуня Крыся, якая стала правобразам для многіх скульптур і насьценных росьпісаў у касьцёлах Вільні. Аўтарам віленскіх скульптураў, як і надмагільнага помніка на гары Міндоўга быў закаханы ў Крысю італьянскі скульптар Джаваньні Перэцьці.
Прыкладна з канца XVII ст. на гары Міндоўга разьмяшчаліся хрысьціянскія могілкі Наваградку.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Асаблівую папулярнасьць памянёныя паданьні набылі дзякуючы народжанаму ў Наваградку паэту Адаму Міцкевічу, які неаднаразова згадваў у сваіх творах гару Міндоўга (польск. góra Mendoga). Гару Міндоўга таксама апеў паэт Ян Чачот (1796—1847) у «Сьпевах пра даўніх ліцьвінаў да 1434 году», у балядзе «Магіла Міндоўга. 1263 год»[4]:
![]() |
У Наваградку дагэтуль |
![]() |
Найстарэйшы надмагільны помнік на гары, які захаваўся, датуецца 1820 годам. Значная колькасьць помнікаў з каменю і мэталу, а таксама драўляных крыжоў знайшлі сваё адлюстраваньне на малюнках і здымках другой паловы XIX — пачатку ХХ стагодзьдзяў.
Найноўшы час
У міжваенны пэрыяд з пачатку 1920-х гадоў могілкі на гары перасталі выкарыстоўвацца дзеля пахаваньняў.
У ліпені 1993 годе на мескім сьвяце з нагоды 740-годзьдзя каранацыі Міндоўга ля падножжа гары паставілі камень з памятнай дошкай работы скульптара У. Летуна. У 2014 годзе ля гары паставілі мэталічную скульптуру Міндоўга вышынёй каля 2,5 м.
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- М. Ружанскі, 1883 г.
- Ф. Бжазоўскі, 1888 г.
- 1898 г.
- П. Стахевіч, 1899 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- Т. Барэці, 1900 г.
- М. Астанковіч, 1905 г.
- Я. Булгак, 1909 г.
- Я. Булгак, 1910 г.
- 1913 г.
- да 1915 г.
- Я. Булгак, 1920—1930 гг.
- М. Шымяновіч, 1931 г.
- да 1939 г.
- Я. Булгак, да 1939 г.
- М. Шымяновіч, да 1939 г.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- На гары
- Надмагільле
- Памятны камень
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads