Гарыет Бічэр-Стоў
пісьменьніца ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Га́рыет Элі́забэт Бі́чэр-Стоў (па-ангельску: Harriet Elizabeth Beecher Stowe; 14 чэрвеня 1811, Лічфілд, Канэктыкут, ЗША — 1 ліпеня 1896, Гэтфард, Канэктыкут, ЗША) — амэрыканская пісьменьніца, аўтарка раману «Хаціна дзядзькі Тома». Гэты твор займеў мільёнаў чытачоў, стаўшы ўплывовым як у ЗША, гэтак і Вялікабрытаніі, актывізуючы антырабскаўладальніцкія сілы на поўначы ЗША і выклікаючы злосьць на поўдні краіны. Бічэр-Стоў агулам напісала 30 кнігаў, у тым ліку раманы, тры падарожныя мэмуары, а таксама зборнікі артыкулаў і лістоў. Яна мела значны ўплыў як сваімі літаратурнымі творамі, гэтак і публічнай пазыцыяй і дыскусіямі па сацыяльных праблемах свайго часу.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Гарыет Элізабэт нарадзілася ў сям’і вядомага багаслова і прапаведніка Лімана Бічэра. Малодшы брат Генры Ўорд Бічэр таксама стаў прапаведнікам. Выхоўвалася ў пурытанскай традыцыі і непрыняцьці рабства. Доўгі час будучая пісьменьніца была настаўніцай у заснаванай ейнай сястрой школе для дзяўчынак. У 1836 годзе выйшла замуж за Кельвіна Эліса Стоў, прафэсара багаслоўя ў Андавэры (Масачусэтс).
У сваіх літаратурных творах яна выступіла гарачай заступніцай жаночае адукацыі і зьнішчэньня рабаўладаньня. Самы вядомы раман Гарыет Бічэр-Стоў — «Хаціна дзядзькі Тома» (1852) — у першы ж год разышоўся ў Амэрыцы накладам 350 000, а агулам у 600 000 асобнікаў, вытрымаў 35 выданьняў у Ангельшчыне і быў перакладзены на 20 моваў. У адказ на праклёны і абвінавачаньні, якія пасыпаліся на Бічэр-Стоў за гэтую казань вызваленьня неграў з боку рабаўладальнікаў і іхніх паплечнікаў, яна выдала «Ключ» («Key to uncle Tom’s Cabin»), у якім яскрава засьведчыла, што сюжэт для раману ўзяты ёю наўпрост з жыцьця, часта нават да мізэрных падрабзянасьцяў.
Пісала таксама вершы, пераважна на рэлігійныя тэмы. У 1869 годзе надрукавала ў адным амэрыканскім часопісе артыкул «Сапраўдная гісторыя жыцьця жонкі Байрана», у якім узьвяла на вялікага паэта абвінавачаньне ў пералюбным сужыцьці са зводнай сястрой. Артыкул выклікаў усеагульнае абурэньне ў Амэрыцы і Эўропе, і хоць Бічэр-Стоў намагалася апраўдацца і пацьвердзіць абвінавачаньне новымі фактамі ў кнізе «Lady Byron vindicated» (Бостан, 1869), аднак ёй ніхто не паверыў, і ўся гэтая гісторыя можа быць патлумачаная толькі пурытанскай нецярплівасьцю асяродзьдзя, у якім Бічэр-Стоў жыла з часу свайго замужжа.
Хата ў Брансўіку (штат Мэн), дзе была напісаная «Хаціна дзядзькі Тома», знаходзіцца ў сьпісе найістотнейшых славутасьцяў ЗША.
Remove ads
Бібліяграфія
- «Нарыс з новаангельскага жыцьця» / анг. A New England Sketch (1834)
- «Мэйфлаўэр, або Нарысы нораваў і характараў нашчадкаў пілігрымаў» / анг. The Mayflower; or, Sketches of Scenes and Characters Among the Descendants of Pilgrims (1843, 21 вып., Бостан, 1882)
- «Хаціна дзядзькі Тома» / анг. Uncle Tom's Cabin (1852)
- «Ключ да „Хаціны дзядзькі Тома“»(en) (1853)
- Sunny memories of foreign lands (Бостан, 1854, 2 т.)
- «Дрэд, гісторыя пра Вялікае злавеснае балота»(en) (Бостан, 1856)
- «Сьвятарова каханка»(en) (Бостан, 1859)
- «Пэрліна вострава Ор» / анг. The Pearl of Orr's Island (1862)
- «Людзі нашых дзён» / анг. Men of Our Times (1868)
- «Жыхары Старога места»(en) (1869)
- Little Pussy Willow (1870)
- «Апраўданьне лэдзі Байран» / анг. Lady Byron Vindicated (1870)
- «Мая жонка і я» / анг. My Wife and I (Бостан, 1871)
- «Бела-ружовая тыранія» / анг. Pink and White Tyranny (Бостан, 1871)
- «Олдтаўнскія аповеды ля каміну, распаведзеныя Сэмам Лоўсанам» / анг. Sam Lawson's Oldtown Fireside Stories (Бостан, 1872)
- Palmetto leaves (Бостан, 1873)
- «Мы і суседзі» / анг. We and Our Neighbors (1875)
- Footsteps of the master (Бостан, 1876)
- Poganuc People (1878)
- A dog’s mission (Бостан, 1881)
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads