Гастон Рамірэс

уругвайскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Гастон Рамірэс
Remove ads

Гасто́н Эсэк’е́ль Рамі́рэс Пэрэ́йра (па-гішпанску: Gastón Ezequiel Ramírez Pereyra; нар. 2 сьнежня 1990 году, Фрай-Бэнтас, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Мірамар» і зборнай Уругваю.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачаў кар’еру Гастон у клюбе «Пэньяроль», дзе дэбютаваў у сакавіку 2009 году. У сэзоне 2009—2010 гадоў забіў за клюб 6 мячоў, чым дапамог «Пэньяролю» стаць чэмпіёнам Уругваю. У жніўні 2010 году перашоў у табар італьянскай «Балёньні» за 2,5 млн эўра. Дэбютаваў у чэмпіянаце Італіі 26 верасьня 2010 году матчам супраць «Катаніі», які скончыўся зь лікам 1:1.

31 жніўня 2012 году далучыўся да складу ангельскага клюбу «Саўтгэмптан», падпісаўшы кантракт з камандай на чатыры гады. Транфсэр гульца каштаваў ангельцам 12 млн фунтаў стэрлінгаў. 15 верасьня паўабаронца дэбютаваў у матчы супраць «Арсэналу», дзе ягоны новы клюб трываў буйную паразу зь лікам 1:6. Гастон зьявіўся на пляцоўцы ў другой палове матчу замест Стывэна Дэвіса. 23 студзеня 2014 году гулец атрымаў пашкоджаньне з-за чаго прапусьціў некалькі тыдняў.

1 верасьня 2014 году, падчас апошняга дню адчыненага трансфэрнага вакна, Рамірэс быў аддадзены ў арэнду клюбу «Гал Сіці»[3].

Міжнародная

8 кастрычніка 2010 году Рамірэс дэбютаваў у складзе зборнай Уругваю таварыскім матчам супраць зборнай Інданэзіі. Футбаліст адгуляў увесь матч.

Remove ads

Дасягненьні

«Пэньяроль»:

  • Чэмпіён Уругваю: 2010, 2024

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads