Монца (футбольны клюб)

італьянскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Монца (футбольны клюб)
Remove ads

«Мо́нца» (па-італьянску: A.C. Monza) — італьянскі футбольны клюб з гораду Монца правінцыі Лямбардыі. Заснаваны 1 верасьня 1912 году. Клюб двойчы банкрутаваў, але здолеў аднавіцца з тых часоў. Апошнія посьпехі зьвязаныя зь дзейнасьцю палітыка Сыльвіё Бэрлюсконі, які ачоліў клюб у 2018 годзе. У сэзоне 2022—2023 гадоў каманда брала ўдзел у Сэрыі А. Традыцыйнымі супернікамі ёсьць клюбы «Кома», «Про Сэста» і «Піза».

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Футбалісты «Монцы» ў 1912 годзе.

Клюб быў зафундаваны 1 верасьня 1912 году[2] ў траторыі «Капэльлё Вэк’ё»[3] праз аб’яднаньне клюбаў «Про Італія» і «Про Монцы». Першымі колерамі клюбу былі абраныя сіні і белы[4]. Дэбютным матчам паўсталай дружыны была сустрэча з адной зь мілянскіх камандаў, але першую перамогу гульцы з Монцы здабылі 20 верасьня 1912 году, калі яны выгулялі клюб «Ювэнтус-Італія» зь лікам 2:1 у Трыянтэ[5]. Свой першы трафэй, Кубак Кольлі, клюб здабыў у пачатку 1913 году пасьля перамогі над клюбам «Саронна» зь лікам 3:2[6]. У лістападзе таго ж году адбылоса яшчэ адное аб’яднаньне, гэтым разам з клюбам «Ювэнтус». У наступным клюб пачаў прымаць удзел у лігавых матчах, і незважаючы на пачатак Першай сусьветнай вайны, клюб працягнуў свае выступы, прыцягнуўшы да ўдзелу маладых футбалістаў замест тых, хто апынуўся ў войску. Але з 1915 па 1918 году афіцыйныя турніры ў Італіі былі прыпыненыя[7]. Па вайне «Монца» ўзяла ўдзел у другім дывізіёне, а ў сэзоне 1920—1921 гадоў клюб быў запрошаны ў элітны дывізіён, дзе футбалісты згулялі толькі кваліфікацыйныя матчы. У міжваенны час «Монца» зьмяніла колеры на чырвона-белыя, а таксама аднойчы дасягнула чвэрцьфіналу Кубка Італіі 1938—1939 гадоў, прагуляўшы «Джэноа». Увесь гэты час клюб гуляў у Сэрыі C, то бок трэцім дывізіёне італьянскага футболу.

За часам Другой сусьветнай вайны футбольныя спаборніцтвы на Апэнінах былі прыпыненыя з 1942 па 1945 гады[8]. Вынікі па вайне палепшыліся і «Монца» здолела прабіцца да Сэрыі Б у сэзоне 1950—1951 гадоў. У 1953 годзе яны фінішавалі чацьвертымі, крыху адстаўшы ад месца, якое гарантавала прасоўваньне ў Сэрыю А[5]. У ліпені 1955 году «Монца» аб’ядналася з клюбам «Сымэнталь», галоўным спонсарам якой была аднайменная харчовая кампанія. Клюб атрымаў назву «Сымэнталь-Монца», а ачоліў клюб кіраўнік харчовай кампаніі Кляўдыё Сада[9]. Аб’яднаньне палепшыла фінансавае становішча клюбу, але турнірных посьпех клюб амаль не атрымаў, чаргуючы добрыя сэзоны з дрэннымі. У ліпені 1964 году Сымэнталь адмовіўся ад клюбу, які павярнуў сваю назву «Монца». На сутыку 1960-х і 1970-х клюб меў шанец узвысіцца да элітнага дывізіёну, але пасьля гэтага выляцеў у Сэрыю С. У сярэдзіне 1970-х «Монца» вярнулася ў Сэрыю Б і мела потым шанцы на падвышэньне да Сэрыі А.

Наступныя дывізіёну суправаджалі выступы ў Сэрыі Б і Сэрыі С. У складзе клюбу дэбютавалі Алясандра Кастакурта, Франчэска Антаньёлі і П’ерлюіджы Казырагі, якія ў будучым стануць слыннымі зоркамі італьянскага футболу. У сакавіку 1997 году «Монца» і «Мілян» склалі пагадненьне, паводле якога першы з клюбаў стаўся фарм-клюбам другога[10]. Гэта было першая ўгода такога кшталту ў Італіі[11]. Супраца скончылася ў 1999 годзе, пасьля 19 гадоў прэзыдэнцтва Адрыяна Галіяні, пасьля чаго «Монца» ўвайшла ў час нестабільнасьці. Акрыяньне адбылося ў 2018 годзе, калі клюб набыў палітык Сыльвіё Бэрлюсконі, вядомы праз уладаньне ў мінулым «Мілянам».

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads