Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гасьцё́ўня Ўладзісла́ва Галубка́ — музэй, прысьвечаны жыцьцю і творчасьці кіраўніка БДТ-3, рэжысэра, актора, Народнага артыста БССР Уладзіслава Галубка. Знаходзіцца ў Траецкім прадмесьці ў будынку №14 па вул. Старавіленскай. Зьяўляецца філіяй Дзяржаўнага музэю гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь.
Першапачаткова ў будынку №14 разьмяшчаўся музэй тэатральнай і музычнай культуры. На сёньняшні дзень тут знаходзіцца фандасховішча і працуе навукова-фондавы аддзел. Для наведвальнікаў працуе сталая экспазыцыя «Жыцьцёвы і творчы шлях першага Народнага артыста Беларусі Ўладзіслава Галубка», дзе прадстаўленыя дакумэнты і гістарычныя сьведчаньні пра жыцьцё і творчую дзейнасьць Галубка з фондавай калекцыі музэю. Маецца выставачная заля, дзе ладзяцца тэматычныя выставы, мерапрыемствы, музычныя вечарыны, батлейкавыя інтэрмэдыі[1].
Remove ads
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads