Беларускі трэці дзяржаўны тэатар
тэатральная трупа Ўладзіслава Галубка ў Менску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белару́скі трэ́ці дзяржа́ўны тэа́тар — тэатральная група пад кіраўніцтвам Уладзіслава Галубка (з 1931 году — Канстанціна Саньнікава), створаная ў Менску і дэбютаваная 10 жніўня 1920 году пастаноўкай камэдыі «Суд» паводле сцэнару заснавальніка тэатру.
Remove ads

У розныя часы меў назвы: «Трупа беларускіх артыстаў пад загадам Галубка» (Трупа Галубка), з 1924 году — «Другая беларуская дзяржаўная трупа», з 1926 году — «Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатар», з 1932 году — «Беларускі трэці дзяржаўны тэатар» (БДТ-3) з базай у Гомелі[1].
Remove ads
Гісторыя

Першапачаткова калектыў працаваў пры Беларускім рабочым клюбе і іграў спэктаклі для гледачоў ускраін Менску. Пазьней выступаў таксама ў менскіх клюбах імя Леніна, Луначарскага, Дзям’яна Беднага, «Камуна» і ў «Беларускай хатцы».
Першымі акторамі трупы былі члены сям’і Ўладзіслава Галубка — жонка Ядвіга Аляксандраўна, іхні сын Эдуард, дочкі Багуся, Міла і Люся, а таксама іншыя выканаўцы пераважна маладога пакаленьня: Андрэй Блажэвіч (Вангін) Б. Бусел (Райзман), Міхась Васілёк (Грынблат), Н. Клачко, І. Крыцкі, Л. Скжындзіеўская, Ю. Фляйто[2]. Працаваць акторамі актыўна ішлі і беларускія пісьменьнікі — Міхась Чарот, Васіль Сташэўскі, Алесь Дудар, Ілары Барашка.
Пра першы дэбют сваёй трупы Ўладзіслаў Галубок пісаў:
|
Распачаўшы працу ў сталіцы, Трупа беларускіх артыстаў выправілася ў падарожжы па Беларусі, такім чынам, стаўшы аб’язным тэатрам. Артысты ня мелі ўласнага транспарту, таму часта на выпадковых павозках ці санях, а часта і пешшу пераходзілі паміж беларускімі мястэчкамі[4].
Адна з акторак тэатру Тацяна Шашалевіч успамінала:
|


Папулярнасьць тэатру шырылася вельмі інтэнсіўна, аднак у канцы 1920-х ідэалягічныя органы СССР пачалі звужаць кола яго дзейнасьці, абвінавачваючы кіраўніцтва ў абмежаваным, нацыяналістычным рэпэртуары і нізкім, прымітыўным узроўні яго сцэнічнага ўвасабленьня. У пачатку 1930-х гг. Уладзіслава Галубка адхілілі ад мастацкага кіраўніцтва тэатру. У канцы 1931 году яго мастацкім кіраўніком быў прызначаны Канстанцін Саньнікаў[2]. За Галубком пакінулі адміністрацыйна-гаспадарчую працу і працу актора[4]. У 1934 годзе для павышэньня кваліфікацыі калектыў быў накіраваны на 3-месячныя курсы ў Маскву, дзе выкладалі сыстэму Станіслаўскага, знаёмілі з дасягненьнямі расейскага і замежнага тэатраў. Тэатар Галубка жа пачалі пераводзіць у іншы кірунак — побытавы рэалістычна-псыхалягічны, у рэчышчы якога працавала абсалютная большасьць сцэнічных калектываў таго часу[4].
Сьвяткаваньня 15-гадовага юбілею III-га Беларускага дзяржаўнага тэатру, па распрацаванаму пляну Народным камісарыятам асьветы, праводзіліся з 20 да 26 сьнежня 1935 году. У юбілейныя дні тэатар паказаў у будынку БДТ-1 ў Менску пастаноўкі «Сэржант Дроб» Эдуарда Самуйлёнка, «Гісторыя пяці хвастоў» Л. Левіна, «Часаўшчык і курыца» Івана Качаргі й «Рыкашэт» Уладзіслава Галубка. Быў выданы зборнік «15 год тэатра» і арганізавана выстава на тэму «Творчы шлях за 15 год»[6]. Пастановай ЦВК СНК узнагародзілі граматамі ЦВК старэйшых працаўнікоў і актыўных удзельнікаў будаўніцтва тэатру народнага артыста Галубка У. І.. і артыстаў Саньнікава К. Н., Райзман-Бусела Д. В., Качынскую А. Б., Несьцяровіч А. І., Лазарчык 3. С.; надалі званьне «Заслужанага артыста рэспублікі» Згіроўскаму А. А. і Былічу К. Ф.; прэміравалі асабістай легкавой машынай і творчай камандзіроўкай у Маскву й Ленінград народнага артыста Галубка У. І.; выдалі грашовую прэмію артыстам тэатра й выдалі тэатру грузавую машыну[7]. Тэатар зь юбілеям павіншавалі — Янка Купала, старшыня саўнаркаму Мікалай Галадзед, праўленьне зьвязу пісьменьнікаў, прэзыдыюм ЦВК, ЦК КПБ(б) і інш.[8]
З гэтага часу ў тэатральным рэпэртуары пачалі пераважаць сучасныя савецкія творы, якія ставіліся на многіх тагачасных сцэнах: «Ярасьць» Я. Янкоўскага, «Мой сябар» М. Пагодзіна, «Энтузіясты» Е. Серабракова і Е. Тарвід, «Дыктатура» і «Дзяўчаты нашай краіны» І. Мікітэнкі, «Суд» У. Кіршона, «Чужое дзіця» В. Шкваркіна, «Гадзіншчык і курыца» І. Качаргі і інш. Большасьць спэктакляў была заідэалягізаваная, галоўная ўвага зьвярталася на паказ энтузіязму савецкіх людзей і іх барацьбу з шпіёнамі, дывэрсантамі і «ворагамі народу»[2]. У 1936 годзе ставілася і клясыка: расейская — «Даходнае месца» Аляксандра Астроўскага і «Пушкінскі спэктакль» паводле твораў Аляксандра Пушкіна, замежная — «Падступства і каханьне» Фрыдрыха Шылера[2].
У 1930-я гады адбылася кардынальная зьмена ўсяго творчага кірунку тэатру. Значна павысілася пастановачная культура спэктакляў, іх прафэсійны ўзровень, але без уліку народных традыцыяў і асаблівасьцяў калектыву. У выніку тэатар шмат у чым быў зьнівэляваны, страціў сваю нацыянальную самабытнасьць і непаўторнасьць[2].
Пасьля арышту Ўладзіслава Галубка і яго расстрэлу 28 верасьня 1937 году, найбольш імаверна, у Курапатах, тэатар расфармавалі[4]. Акторы пачалі ўладкоўвацца ў іншыя калектывы, а некаторыя ўвогуле сышлі з сцэны[4].
Remove ads
Рэпэртуар
Здымкі з спэктакляў БДТ-3
У першыя гады працы рэпэртуар тэатру фармаваўся найбольш з п’ес Уладзіслава Галубка[4], які напісаў каля сарака альбо больш за сорак драматычных твораў, галоўным чынам мэлядрамы і бытавыя камэдыі, якія ўзьнімалі праблемы сацыяльнай няроўнасьці і маралі: «За мураванай сьцяной», «Бязьвінная кроў», «Апошняе спатканьне», «Бязродны», «Завяўшыя кветкі», «Дарагія госьці», «Культурная цешча», «Патэнтаваны кум» і інш[2].
Таксама ставіліся творы Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча «Пінская шляхта», Янкі Купалы «Паўлінка», Каруся Каганца «Модны шляхцюк», Леапольда Родзевіча «Зьбянтэжаны Саўка» і «У кавалёвай хаце», Міхася Чарота «Слуцкая варона» і «Мікітаў лапаць» і найбольш Францішка Аляхновіча — «Птушка шчасьця», «Чорт і баба», «Манька», «Цені», «Страхі жыцьця», «Калісь», «Бутрым Няміра» і «Лес шуміць» паводле аповесьці У. Караленкі[2].
Акрамя беларускіх драматычных твораў трупай ставіліся і папулярныя на Беларусі творы замежных аўтараў: Антона Чэхава «Сватаньне», Марка Крапіўніцкага «Пашыліся ў дурні» і «Па рэвізіі», Элізы Ажэшкі «Рысь» паводле апавяданьня «У зімовы вечар».
Remove ads
Бібліяграфія
|
|
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads